Кожны раз, калі даведваюся нешта цікавае пра палякаў ці вывучаю чарговую порцыю забаўных словаў, шкадую, што не запісваю. Дык вось, думаю, прыйшоў час пачаць дзяліцца і з вамі ;)
Сёння размаўлялі пра прыродныя катаклізмы ў Японіі: у нас у групе дзяўчынка японка, дык яна нам распавядала крыху ад сябе, праўда, яна сама з іншага рэгіёну. І вельмі прыемна было, што настаўніца пачала заняткі з "мне вельмі шкада" у адрас дзяўчынкі. Як кажуць, зараз мы ўсе крыху японцы...
У сваю чаргу мы, хто з Беларусі і Украіны, распавялі ў фарбах астатнім, як праходзілі першыя дні пасля катастрофы на ЧАЭС: што людзям не паведамілі, што нашыя бацькі хадзілі на парад 1 мая і г.д. Настаўніца была ў шоку. Сказала, што ў Польшчы паведамілі на другі дзень, прычым палякам тэлефанавалі сваякі ці сябры з ЗША, са Швецыі і казалі, што зафіксаваны ўсплеск і г.д., і тады палякі адразу, на 2 ці 3 дзень распачалі кампанію па паенні дзяцей ёдам, ДЫК І ТОЕ медыкі абураліся, што запозна...

Далей тут: http://www.abc.net.au/news/events/japan-quake-2011/beforeafter.htm