Перамога дэмакратыі. За маімі плячыма - спартыўная заля, Мубарак Холл (іранічненька!), поўная людзей: усе выбарчыя ўчасткі перамясціліся сюды, каб падлічыць галасы. Ведаеце, у секунду, калі я гэта пабачыла, я забылася на 20 танкаў і БТРаў звонку, на аўтазакі і "касманаўтаў" з дубінкамі. У такой атмасферы, з камерамі і сотнямі назіральнікаў падрабіць нешта немагчыма. І яшчэ: кожнай краіне - свая дэмакратыя. Разумееце? Людзі такія натхнёныя, такія шчаслівыя! Усе! Побач са мной сідзеў сябра з Егіпта і ледзь не плакаў ад шчасця...
У першую ноч я прасыпалася разоў 5, адзін з апошніх разоў - пад песню, якую спявалі ледзь не ўсёй плошчай, хорам, з феерверкамі, проста так :) Бо, як сказалі мне абарыгены, "святкаваць пакуль няма чаго".
З самай раніцы пачаліся сюрпрызы: арганізатара не апынулася з намі ў аўтобусе, таму што ён мусіў тэрмінова выбегчы на Тахрыр, бо там чакалася сутыкненне пратэстоўцаў з паліцыяй. Апынулася, што паліцыя тусавалася пад парламентам і ня ведалі пра тое, што да іх бягуць пратэстоўцы і ўсё выглядала на правакацыю. Днямі прызначылі новага прэм'ер-міністра са старога кабінета Мубарака, з гэтай нагоды людзі зладзілі гэты пратэст. Зноў ляцелі камні, газ, і ў выніку паліцэйская машына насмерць збіла 19-годняга хлопца. І гэта ўсё на вачах у агранізатара, які распавёў нам пра гэта ўсё ўдзень.
Фуффф, вось толькі зараз, села за комп і супакоілася крыху. Тут усё прывычнае і знаёмае ў адрозненні ад цэлага гэтага дня...
Зранку паруліла ў Цюрыхскі аэрапорт: ад самага пачатку падарожжа аўтобусам-цягнічком да аэрапорта хоць і было пакрокава распісаным, але ўсё адно было самастойным. Развітваліся з сябрам так (спазняліся на аўтобус), што я ў дзьвер аўтобуса, якая ўжо зачынілася, крычала: "Ну дык а куды далей ехаць пасля перасадкі?")) Але SMS форэва і я без праблем знайшла патрэбны мне транспарт.
Прыгоды пачаліся з аэрапорту. Вы не смейцеся толькі, я не спецыяльна паводжу сябе як тупая курыца, каб потым весялей вам было чытаць)) Зрабіце зніжку на стрэс і на поўную галаву думак пра далейшае падарожжа... Але што я зрабіла: я спакойненька, можна сказаць, медытатыўна, прайшлася па аэрапорце, набыла сястры цукерак, паглядзела вакол, знайшла гейт, дайшла да яго, прайшла пашпартны кантроль, прычым ніякага штампу мне не паставілі, і вось я чую ад сімпатычнага памежніка: "До свіданья!" - і разумею, што нешта ідзе не так :) Потым я спускаюся ўніз да майго гейта і разумею, што я дагэтуль цягну за сабой... багаж. Збіла мяне з толку вэб-рэгістрацыя: на аўтамаце і не падумала, што трэба падыйсці і зарэгістраваць і здаць сумку... А назад ужо ня выйсці тым жа шляхам: пашпартны кантроль пройдзены! Ну, я кінулася шукаць кагосці са стафа, каб падказалі, як быць. Мне сказалі выйсці ў горад і ўвайсці назад. Ок. А там рамонт паўсюль, пакуль знайшла, думала даўбануся - сумарна бегала 45 хв, прычым бегала - гэта не метафара. Знаходжу выхад. Там пашпартны кантроль зноў. Кажу, выпусціце, мне трэба назад, сумку ў багаж, бла-бла-бла. Цётка круціць мой пашпарт у руках і выдае: "А ў вас польская віза, мы з такімі ў Швейцарыю не пускаем!". Я: "O________o", я ж, кажу, толькі што была! Вунь і кантроль прайшла! "А дзе штамп?" "Не паставілі", кажу. Пусціце, цёценька, стаю, ледзь не плачу, рэйс, кажу, праз гадзіну, а наступны адсюль толькі праз 3 дні такі ж. Яна кудысці пазваніла, паставіла мне штамп нейкі і выпусціла. Ну я выйшла, да закрыцця гейта застаецца 12 хвілін. Я бягом, да галоўнай па залі, кажу, калі ласка, зарэгце мне сумачку, гару, такія справы. Яна кажа: "Ну дык вунь чарга!" (а там чалавек 35), я зноў - калі ласка, тыры-пыры, без вас не спраўлюся. Ну яна злітавалася, дапамагла, правяла без чаргі. Я зноў туды ж, адкуль усё пачалося, ну і па прыколе іду да таго ж памежніка. Ён усміхаецца і кажа: "Дэжавю!", я у двух словах патлумачыла, ён выпускае, я бягу на сэкьюрыці, прыбягаю, калі ўжо бордзінг да паловы прайшоў. Але паспяваю! У самалёце на мяне накатвае думка, што аднойчы мне так з 45 хвілінамі паміж самалётамі затрымалі і не давезлі ў Франкфурце багаж з аднаго самалёта ў іншы, а тут і падаўна, паўгадзіны ўсяго было... І ўяўляю сабе карціну маслам: я прылятаю, мяне чакаюць каб пасадзіць на аўтобус, а багаж мой не прылятае са мной, і прылятае, адпаведна, з наступным рэйсам, а гэта праз некалькі дзён... А там зарадкі ад усіх дэвайсаў, пра вопратку і касметыку дык увогуле маўчу! Ууууух як мяне ператрэсла.
4 гадзіны праляцела: я выпіла клапатліва прыгатаваную для мяне на дарожку "упсу", мяне выключыла амаль на ўвесь палёт. Праўда, паздымала космас пад крылом. Глязіце самі.
Сёння быў дзень адавы! Мяне не выпусцілі ў Каір з Варшавы. Кажуць, патрэбная віза. Я як адчувала прыехала ў аэрапорт за 2,5 гадзіны, і ўвесь час правяла ў разборках з аэрапортаўскім стафам (паразмаўляла чалавекамі з 7, у тым ліку з нейкім начальнікам), у разборках з амбасадай Егіпта ў Варшаве, у званках у Егіпет - усё бяз сэнсу. Кажуць, віза патрэбная і рабіць яе тут трэба было загадзя. Але б калі я ляцела ў курортную зону, Хургада, Шарм-Эль-Шэйх ды астатнія месцы Сінайскай паўвыспы - тады б мне можна было ляцець без візы і віза была б пастаўленая па прылёце. "А ці ёсць прамыя самалёты з Варшавы ў турыстычныя зоны Егіпта?" - "Не, толькі чартэры праз турфірмы". "А калі я вам пакажу квіток далей, у Хургаду, скажам?" - "Нам няважна, галоўнае, што пашпартны кантроль вы праходзіце ў Каіры." Вось і ўсё.
Ну, што рабіць. Ужо дамовілася з запрашаючым бокам, што мушу сёння ехаць у амбасаду ў Варшаве і прасіць зрабіць тэрмінова, каб прыляцець, скажам, у аўторак. Але тады я прапускаю выбары, дзеля якіх еду. Мда. Ну, я пасідзела хвілін 10, падумала. Паглядзела на табло. І тут... міма праходзіла калега, якая ляцела ў іншы бок... проста як анёл-ратаўнік)) (ДЗЯКУЙ!!!) Дапамагла мне прыдумаць варыянт з перасадкай наўпрост у курортную зону. Варыянт быў адзін, і ён праз Цюрых! Праўда, шалёна дарагі, прыйшлося зычыць грошы ў сяброў + дамаўляцца на замену квітка і гд, бо я зусім амаль па нулях лячу, не разлічвала на форс-мажоры ну ніяк! Затое аб'ектыў новы набыла, ай, маладзец! :-\ Дарэчы, ніжэй будзе першы тэст аб'ектыва (17-70 mm, f 2.8-4). Але ўсё па парадку.
Паглядзела г-на-матэр'ял з БТ за ўчорашнюю дату (17.07.2011). Што я вам скажу, праглынулі мы танную нажыўку, як маленькія. Значыць, усё ж крыніца была права - гэта быў уброс і чарговая праверка на "ушывасць". Цікава толькі, ці існуе ў прыродзе Алег Рахоўскі і хто першы апублікаваў гэты мэсэдж у Кантакце. У яго "звароце", праўда, фігуруе імя Валера Шчукіна - каб хто мог перапытацца ў спадара Валера, ці было такое насамрэч, было б файна. Таму што БТ дала дэталёвае абвяржэнне таго, што дзяўчына была цяжарная: схадзілі да суддзі, якая падцьвердзіла яе добрае самаадчуванне, схадзілі да яе ў жаночую кансультацыю і да яе боса ў пашпартны стол. Усе як адзін сказалі, што бальнічных не брала, на ўлік па цяжарнасці не станавілася. Таксама паказалі птушку нашую Ластоўскага, які сказаў, што раз абвінавацілі ГУУС, то ім прыйшлося правесці па факце выкідыша праверку.
Ну і прайшліся граблямі па Вясне і ўласна па Насце Лойцы, таксама па Белсаце (які паказвае яе, жыццярадасную, у відэаінтэрвію), па УДФ.БАЙ, буйным планам паказалі і Еўрарадыё, прынтскрын фэйсбука Светы Курс і прынтскрын майго блога (цяпер я - дыпламаваны "адмарозак"!), напрыканцы яшчэ светанулі НН і (не ўпэўнена) Хартыю, але больш за ўсё дэманстравалі каментары : цытавалі каментары ў духе "Смерть ментам!", "Замочим всех в среду!", "Им всем надо иголки под ногти позагонять!" - карацей, у гэтым і было рэзюмэ відэа (маўляў, вось як нараджаецца экстрэмізм!) пасля каментара шматдзетнай маці, якая казала, што дзецям на пратэстах не месца, і што трэба верыць у будучыню і маліцца. Угу. Галавой аб сцяну маліцца, і дзяцей падключаць.
Мегафон паказаў усяму свету асабістыя смскі звычайных расіян. Пасля гэгата аператар мусіць страціць давер і знікнуць з гісторыі, імхо. Таму што дзе-дзе, а ў Расіі нават пры судзебным разбіральніцтве чэлядзі супраць буйнога бізнэса справядлівасць не праканае. Гэта жахліва, але з'ява - унікальная на маёй памяці, мяне зацягнула, добра, што паспела захаваць на памяць самыя цікавыя перлы. Непрыгожа чытаць чужое, канешне, але калі яно ў агульным доступе - утрымацца надта складана! Ну і як вынік дня: кірылічныя хэштэгі #Мегафон і #Яндекс - у трэндах твітэра. Што наводзіць на роздум.
Ад выходных у інтэрнэце гуляла паведамленне наступнага зместу:
"Я, Раховский Олег Николаевич. Осужденный по лживому обвинению сотрудников МВД в том, что якобы выражался нецензурной бранью на привокзальной площади 03.07 .11 по статье 17.1 КоАП. И отбывал наказание в ЦИП ГУВД Мингорисполкома г. Минск ул. Окрестина 1. д. 36 камера 14. был избит и задержан ублюдками в гражданской форме во время газовой атаки на привокзальной площади. Отбывал, так называемое наказание,в одной камере с Валерием Алексеевичем Щукиным в одной камере (чем и горжусь). До сих пор там томятся мои соратники по борьбе с режимом Салодкий Юрий,( объявил голодовку) А. Тарабанда, Д. Татаренко и многие другие. Во время задержания в автозак бросали многих женщин. К нам попала молодая беременная женщина. Мы упрашивали уродов в форменной одежде без знаков различия, с надписью "милиция" отпустить беременную женщину.. ., получили отказ в грубой, пошлой. вульгарной и издевательской форме.. . .. ... вчера, после освобождения, я узнал, что женщина потеряла долгожданного ребенка.. .. ."
Ні падцьвердзіць, ні абвергнуць інфу пакуль ніхто не бярэцца, а вось праваабаронца Наста Лойка @praz_voczy піша ў сябе ў твітэры:
"Праверылі, у Кацярыны Радзівілкі насамрэч быў выкідыш, муж адбывае 10 сутак да серады, з журналістамі яна размаўляць ня хоча( Ведаю, што была ў кастрычніцкім руусе, ад выкідаша толькі адышла, падрабязнасьці ў сераду, хацелася б дамагчыся ўзбуджэньня крымінальнай справы."
Сябры! Хто ведае што па гэтай тэме? Скідайце кантакты дзяўчыны ці Алега Рахоўскага! Трэба высвятліць, ці гэта праўда, таму што паводле інфармацыі з сакрэтных крыніцаў, Кацярына нават не была цяжарная.
UPD. Еўрарадыё паразмаўляла з праваабаронцай Настай Лойкай:
Увага! Дапамажыце народу апазнаць і здаць міліцыі невядомых! Распаўсюдзьце максімальна шырока!
На ўчорашніх акцыях маўчання па ўсёй краіне было затрымана некалькі соцень выпадковых людзей, якія проста гулялі з дзецьмі (Барысаў, , раней - выпадак Волі Чайчыц са Смалявічаў: ), таксама забіралі бацькоў, а дзяцей пакідалі адных на вуліцы (Мінск), затрымлівалі людзей ля Гіппа ў Мінску, якія проста палілі, хацелі затрымаць жанчыну, якая выйшла з пакупкамі і двума малымі дзецьмі з Гіппа, у Вілейцы (!) разам з гаспадаром, таксама ў Мінску затрымалі раварыста з роварам упрыдачу. Затрымалі жанчын сталага веку: адна цяпер у бальніцы, бо ў яе было кепска з сэрцам, , выклікалі хукую.
ЛЮДЗІ! ТРЭБА ГЭТА СКАНЧАЦЬ! Гэта НАША краіна, і НЕ ІМ выбіраць для нас час і месца для шпацыраў!
Слухайце, ну зусім няма пісаць сюды шмат літар. Чытайце мяне ў -ВК-Фб штоль. Але раз дабралася - выкажуся крыху пра трэцюю рэпетыцыю рэвалюцыі, бо шмат інфы апрацавала ў галаве.
Апазіцыя. Я ня ведаю, куды мы ідзем, але ў супрацьлеглым накірунку, чым ішлі раней - і гэта самае галоўнае. Кананічная апазіцыя сідзіць у бульбе - так ім і трэба. Лідэры-шмідэры, дзе вы былі, лідэры, калі ў людзей пачаліся эканамічныя праблемы і трэба было ісці ў народ і падымаць народ, бо быў момант? Па соцсетках для моладзі інфу раскідаць (якая мабільная і якая і так ўсё без вас можа!) і пасідзець-паадказваць на пытанні онлайн - зможа любы. А вы пайдзіце на заводы, пагутарыце з людзьмі, даведайцеся, якія ў іх праблемы! Чаму адзіныя, хто гэта робяць - гэта журналісты?? Ах, вы ходзіце? Ну дык чаму пра гэта нідзе не пішуць, не вешаюць у тых жа соцсетках паведамленне пра тое, што апазіцыя схадзіла на МАЗ, сустрэлася з настаўнікамі ці з супрацоўнікамі Гомсельмашу? Чаму адзінае, што вы можаце, гэта абараняць сядзібы, прыпісваць сваім кампаніям акцыі маўчання і сідзець ля манітораў у пошуках электарата? Гэты электарат за вамі не пойдзе ўжо, баста! ГЭТЫ электарат ужо на вуліцах БЕЗ ВАС!