кавер на "Я из деревни", Ксюша Дегелько
автор: @kryscina_by
слова: @kryscina_by
вдохновитель: Ксюша Дегелько и #mediabarcamp
монтаж: @kryscina_by i @mcdavid
Медиабаркемп-2012 прошел в деревне Анупришкес (Литва), были участники из Беларуси и гости из Украины, России, Швеции, Кубы, Египта & more. Мы учились и учили друг друга тонкостям новых медиа, бурно дискутировали на околоинтернетные и глубоко философские темы, а также делились своими проектами и искали единомышленников.
Каждую ночь в зеленом домике проводились так называемые "оргии": коллективное караоке под электрогитару несравненного Паши Свердлова и просмотр белорусских трэш-роликов. Одним из них оказался ролик "Я из деревни" Ксюши Дегелько. Так родилась идея рассказать всем, что мы тоже из деревни ;) Снято на карманную видеокамеру Kodak zi8. Работа заняла 6 часов, включая монтаж. Ради такого случая даже удалось научиться монтажу на Final Cut :)
Я не буду казаць " хто не зарэгіўся на , той алень", хоць і вельмі хочацца :)
Ужо ў пяты раз мы едзем на літоўскую Балтыку вялікай беларускай (+ крыху крутых замежнікаў) кампаніяй каляінтэрнэтных цікавых людзей. Не магу дачакацца, лічу дні, ааааа, асабліва з улікам таго, што ў гэтым годзе атрымалася канчаткова ўламаць паехаць туды некалькіх маіх добрых сяброў, якія ўвесь час то спазняліся з рэгістрацыяй, то баяліся, то ня ведалі, на якую тэму зрабіць прэзентацыю. Ну а ў гэтым годзе ўсё мае быць проста зэ бэст! :) Гэта такі айцішны выязны дзіцячы садок для дарослых, толькі замест кубікаў і лапатачак - лаптопы і мабілкі, а замест пясочніцы - канферэнц-румы ды вай-фай!
Для тых, хто хоча далучыцца: калі ў вас няма візы, то ўжо, нажаль, позна (я нагадвала некалькі разоў у сацсетках!), а для тых, у каго віза ёсць, у вас ёсць яшчэ час і шанец да 15 красавіка. Звяртайцеся па любых пытаннях!
"Натхняй, каб быць натхнёным!" — менавіта гэтымі словамі можна акрэсліць тое, што адбываецца падчас канферэнцый фармату TED.
У Варшаве адбылося мерапрыемства незвычайнага для постсавецкай прасторы фармата — TED. За 12 гадзін аднаго дня пад адным дахам, у адной зале (з перапынкамі, падчас якіх людзі знаёмяцца паміж сабой і абмяркоўваюць выступы, так званыя тэд-токі) збіраюцца сотні крэатыўных людзей з абсалютна розным бэкграўндам для абмену ідэямі, натхненнем, досведам і ведамі.
750 чалавек, 20 спікераў, адзін ток — роўна 18 хвілін, ты садзішся ў крэсла — і нібыта адпраўляешся ў палёт: адзін за адным цікавыя людзі выказваюцца на сцэне, пад святлом пражэктараў, тры камеры, якія транслююць выяву спікера ў розных ракурсах на вялікі экран. Выступ можа суправаджацца фота, відэа, слайдамі прэзентацыі ці музыкай, дазволена ўсё. Такім чынам выступ робіцца захапляльным і відовішчным, усё гэта падобнае да нейкага інтэлектуальнага тэатра! Мерапрыемства прытуліла самая вялікая зала самага вялікага кінатэатра ў рэгіёне — Multikino, ў самым цэнтры горада, а спонсарамі выступілі буйныя арганізацыі, напрыклад Microsoft ці British Counsil. Мерапрыемства цалкам некамерцыйнае, удзел быў бясплатны і ні дакладчыкі, ні арганізатары не зарабілі на гэтым грошай. У гэтым і ёсць розніца паміж TED i TEDx: першы — камерцыйнае мерапрыемства, закрытая тусоўка, трапіць на тыя выступы можна за вялікія грошы і выключна па запрашэнні, а другі — гэта тое, што адбылося 22 сакавіка ў Варшаве.
Запрошанымі выступоўцамі былі, напрыклад, спецыяліст па новых медыях Джэмі Кедзі, астраном-аматар Караль Вайціцкі, прадстаўнік габрэйскага кам'юніці ў Польшчы Міхаіл Шудрых, прадстаўнік Еўрапарламенту Рафал Тжаскоўскі, спецыяліст па ежы Оля Лазар, вандроўнікі (Брайан Барнэт правёў 9 месяцаў у Антарктыдзе, а Ганна Ліхота пакарыла самыя высокія горныя пікі на кожным кантыненце). Напрыканцы гэтага "марафона натхнення" ўсе сабраліся на афтэрпаці ў адным з бараў гораду. У якасці забавы былі… эксперыменты з азотам!
Апошняя порцыя фотак з Медыябаркэмпа. Шкада, увесь той чысты пазітыў змяшаўся ў мяне ў галаве з розным іншым пазітывам апошніх дзён, але нічога, колеры фотак ад гэтага не патускнелі ;)
Паглядзіце, якія вы сімпатычныя атрымаліся! Ідэя нарадзілася спантанна, дапамажыце мне падпісаць твары :) Пакуль для сіметрыі не падпісвала нікога. P.S. Хто хоча ў такім жа фармаце ўвайсці ў гісторыю - шукайце мяне заўтра пасля сняданка перад ад'ездам.
Ужо была двойчы, і буду яшчэ не раз. Напярэдадні вырашыла пабалаваць усіх невыданымі фоткамі мінулых год ;)
Ужо зараз хачу падзякаваць арганізатарам, асаблівая падзяка . Кожны год - новыя ідэі і новыя фішкі у, падавалася б, і без таго прадуманым да дробязяў мерапрыемстве! Гэта найлепшы штогодні баркэмп, які мог быць у беларусаў, дзякуй!!! :)
Быў у Дэлі такі файны мэн Торрэс з Аўстраліі, з гітарай і цудоўным голасам, які ўдзельнічаў ва ўсемагчымых выступленнях і падыгрываў усім камандам "пявуноў" з усіх кантынентаў. У апошні дзень нарэшце былі запісаныя некаторыя са спеваў, у тым ліку і ягоная песня "Talkin bout a revolution". Гэтая песня асабліва актуальная была падчас #electby, але і зараз гучыць таксама оооок.