Архіў рубрыкі ‘Навіны’

Радыёпаранойя

Я, можа, кіпішу, але дзіўныя рэчы адбываюцца са мной і маёй музыкай.

На Эўрарадыё з’яўляюцца мае ўлюбёныя песні – як старыя, так і новыя. Прычым рандомна, прычым нават пад настрой. Спачатку з’явілася Lisztomania – Phoenix, War – 30STM, потым Save Your Scissors – City and Colour, яшчэ парачка, я ўжо нават напружылася вотс ап, а сёння, вось толькі што я чула ўжо не новую песню Arctic Monkeys, што стаіць у мяне на будзільніку :D

Я не параноік, я проста ўважлівая да знакаў ;)

Яшчэ фотачкі з Грунвальда

Тут мой артыкул (адзін з) на euroradio.fm, фотачкі можна знайсці на Flickr ;)

+40, ага. Праўда, у Варшаве ўжо прахалода трэці дзень, а ў суботу было менавіта так:

_IMG_0110

Грунвальдская бітва – 600 год!



Belarus is here!, originally uploaded by Christina Karchevskaya.

Ездзіла ўчора ў Грунвальд.

Улічваючы тэмпературныя ўмовы (каля 40 градусаў, сонцаспёка, адсутнасць ценю і любога сэнсавага капелюша), добра, што вярнулася жывая, хоць і згарэлая. Выпіла, напэўна, літраў 5 вады. Пазнаёмілася з файнай кампаніяй палякаў, з імі і ездзіла, уласна кажучы. Узгадала ралевую-рыцарскую "маладосць", эхх!

Мерапрыемствы ў такую спёку, дзе 200.000 чалавек - гэта люты ад, скажу я вам. Вельмі шкада было ўдзельнікаў бітвы, 2000 рыцараў у поўным даспеху, якіх паілі вадой і палівалі кожныя 5 хвілін дзяўчаты з клубаў... Вельмі шмат хуткіх дапамог, шмат каму было кепска пад такім сонцам...

Прабралася на поле бітвы за ўсемагчымыя кардоны :) Але аб гэтым будзе заўтра. Пакуль - гэта фотка з беларускай тусоўкі, якая на дзіва дынамічна выйшла, а яшчэ пара-тройка - там жа, на Flickr.

Мора

Пасля крапівінскіх кніжак, пасля ўсіх гэтых марэй/трас і самалётаў/акіянаў вельмі карціць пераехаць жыць на мора калі-небудзь у жыцці.

З іншага ж боку, я разумею, што як толькі я стану жыць на моры, яно перастане быць для мяне такім прывабным, такім таямнічым, такім жаданым. Я пачну бачыць хібы, мінусы гэтага месца, скажам, брудны пляж і, ня ведаю, турыстаў можа. Перастану звяртаць увагу на пенныя успляскі і прывыкну зусім да салёна-ёдавага паху. А я не хачу. Я хачу жыць далёка ад мора, можа, прыязжаць туды на месяц штогод, ці нават на два, але ні ў якім разе не назаўсёды – гэта разбурыць усю маю прагу да яго.

Чытаць далей »

Дзеткі



Kids, originally uploaded by Christina Karchevskaya.

Учора сустрэла карціну: зусім мелкія, можа дашкаляткі нават - выхавацелька вядзе ... за вяровачку! Так міла! :)

Той Самы Дождж

У вечар, калі гулялі ЗША з Брытаніяй, калі пасыпаў такі лівень, што мы ледзь не прамоклі да ніткі, ноч, калі я ўздрыгвала ўсім целам ад грукату навальніцы прам над нашым домам, але я не хацела, каб гэтая страшная стыхійная ноч сканчалася, каб сканчаўся чарговы дзень побач з табой, дзень, якіх было так мала, вар’яцкі мала, неверагодна мала…

*тут выдах*

One Way Ticket

Ну вось і ўсё. Цяпер я жыву ў Варшаве.

Учора ўночы паляк, што ехаў са мной у купэ, спытаўся, дзе я жыву, і да мяне эхам дакацілася разуменне, што зараз, у гэты самы момант, калі ён пытаецца, я жыву ў цягніку, ні там, ні тут, а паміж, Дарога ў поўны рост, у поўным сэнсе… Дзіўнае адчуванне пустэчы, нейк ухнула там, дзе знаходзіцца душа, недзе ў раёне сонечнага спляцення, ухнула – і я завісла ў Нідзе.

Але ж сёння была амаль бяссонная ноч, пераезды, гэтая дзіўнаватая сустрэча, генеральная уборка ужо_маёй у тым ліку кватэры, сустрэча з суседзямі, гэты сонны-сонны дзень, разбор рэчаў, візіт у супермаркет, дзе я нафіг згубілася ад выбару (ды была я тут раней і не раз! проста… калі набываеш ежу чыста на вечар і калі набываеш ежу як у сябе дома – гэта дзьве абсалютна розных рэчы, як апынулася!), стаяла, тупіла і ледзь не плакала: так хацелася, каб нехта ўзяў за шкірку, запіхнуў мне любімы сок і сыр у кошык і пацягнуў на касу… Але ўсё ж з усім гэтым я ачуняла, супакоілася і ўжо цьвяроза стала разважаць. Яшчэ б – валізка стаяла сабранай ажно 2 тыдні, і вось нарэшце доўгачаканы ўласны пакой-спакой і ўласная тэрыторыя…

Вакол і ўнутры

Шмат чаго змянілася з падарожжа ў Інданэзію. Нават да фотак рукі не дайшлі яшчэ, як можаце заўважыць ;)

Зараз падводжу вынікі ва ўсіх сферах жыцця. Не пачынала гэта сама, але так атрымалася само сабой ад збегу абставінаў. Змянілася атачэнне, змянілася стаўленне да некаторых рэчаў, але я адчуваю, думаю і веру, што ўсё гэта прывядзе мяне да яшчэ больш цікавага перыяду жыцця. Як рада, што непатрэбныя людзі, людзі-якары, сыходзяць з майго жыцця, адчуваю, як на месца пустэчы, слабасцям і інтравертнасці прыходзіць святло, новыя людзі, новае светлаадчуванне, дакладней, у чымсці нават не новае, а даўно забытае старае, мая сапраўдная сутнасць, сапраўдная я замест мяне-зробленай-кімсці.

Belarusian Spring

Чытаць далей »

1.4!

... У мяне новы аб'ектыў :)

Пачуваюся нібыта зноў з "Зенітам" у руках, але цяпер у мяне стопіццот спробаў зрабіць найлепшы кадр, а не 36, а потым стужка рвецца/засвечваецца/-падбярыце слова самі-.

Ах, гэтыя макра_магчымасці! А гэта 1/30 у цёмным пакоі! Я ўжо і забыла як гэта, здымаць фіксам: так і цягне пакруціць аб'ектыў ды зазуміць тое ці іншае! Але я ўжо амаль прызвычаілася. Учора была тэставая абкатка ў вясеннім горадзе, вось, знайшла першыя крокусы ў парку і доўга ім кланялася)

24

Sunshine Inside, originally uploaded by Christina Karchevskaya.

Першая дата, якую я сустракала без энтузіязму, хоць гэта і "мой" тыгрыны год. Ну дзень Народзінаў, ну дзень, ну нешта каляндарнае, а не казачнае. Але ўчора паглядзела "How I met Your Mother", акурат тэматычную серыю пра дзень Народзінаў Лілі, адной з гераінь, і яна нават у 32 падскоквала а 5 раніцы з воплямі: "It's my Birthday!!!". Ну вось я і падумала - мо я рана здалася? :) Сёння мне вельмі сонечна)

Дзякуй усім, хто ўжо паспеў павіньшаваць праз усемагчымыя сродкі камунікацый!!! Спадзяюся, белая паласа ўжо тут і ажно да хмурнай восені! Ура!

Старонка 1 з 140123420406080100120140...Апошняя »