кавер на "Я из деревни", Ксюша Дегелько
автор: @kryscina_by
слова: @kryscina_by
вдохновитель: Ксюша Дегелько и #mediabarcamp
монтаж: @kryscina_by i @mcdavid
Медиабаркемп-2012 прошел в деревне Анупришкес (Литва), были участники из Беларуси и гости из Украины, России, Швеции, Кубы, Египта & more. Мы учились и учили друг друга тонкостям новых медиа, бурно дискутировали на околоинтернетные и глубоко философские темы, а также делились своими проектами и искали единомышленников.
Каждую ночь в зеленом домике проводились так называемые "оргии": коллективное караоке под электрогитару несравненного Паши Свердлова и просмотр белорусских трэш-роликов. Одним из них оказался ролик "Я из деревни" Ксюши Дегелько. Так родилась идея рассказать всем, что мы тоже из деревни ;) Снято на карманную видеокамеру Kodak zi8. Работа заняла 6 часов, включая монтаж. Ради такого случая даже удалось научиться монтажу на Final Cut :)
Завялі ў госці ў варшаўскі хакерспэйс. Ведаю, што і ў Мінску плануецца нешта такое ж (цікава, на якой цяпер стадыі?), таму вырашыла распытаць арганізатараў пра цікавосткі/падводныя камяні, каб іх беларускім калегам было прасцей. Яны зараз у стане рэгістрацыі аб'яднання і ў стане рамонту, базуюцца ў падвале нейкага інстытута, але памяшканне цалкам іх, не ўніверсітэта. Збіраюцца яны кожны тыдзень, я застала чалавек 10. Дамовіліся на фотарэпартаж + інтэрвію ў чэрвені. Уруру! :) Калі сыходзіла ў 23 з нечым, яны яшчэ даядалі самаробную (у мікрахвалёўцы!) шарлотку і ўсё не маглі разыйсціся! :D
Я не буду казаць " хто не зарэгіўся на , той алень", хоць і вельмі хочацца :)
Ужо ў пяты раз мы едзем на літоўскую Балтыку вялікай беларускай (+ крыху крутых замежнікаў) кампаніяй каляінтэрнэтных цікавых людзей. Не магу дачакацца, лічу дні, ааааа, асабліва з улікам таго, што ў гэтым годзе атрымалася канчаткова ўламаць паехаць туды некалькіх маіх добрых сяброў, якія ўвесь час то спазняліся з рэгістрацыяй, то баяліся, то ня ведалі, на якую тэму зрабіць прэзентацыю. Ну а ў гэтым годзе ўсё мае быць проста зэ бэст! :) Гэта такі айцішны выязны дзіцячы садок для дарослых, толькі замест кубікаў і лапатачак - лаптопы і мабілкі, а замест пясочніцы - канферэнц-румы ды вай-фай!
Для тых, хто хоча далучыцца: калі ў вас няма візы, то ўжо, нажаль, позна (я нагадвала некалькі разоў у сацсетках!), а для тых, у каго віза ёсць, у вас ёсць яшчэ час і шанец да 15 красавіка. Звяртайцеся па любых пытаннях!
"Натхняй, каб быць натхнёным!" — менавіта гэтымі словамі можна акрэсліць тое, што адбываецца падчас канферэнцый фармату TED.
У Варшаве адбылося мерапрыемства незвычайнага для постсавецкай прасторы фармата — TED. За 12 гадзін аднаго дня пад адным дахам, у адной зале (з перапынкамі, падчас якіх людзі знаёмяцца паміж сабой і абмяркоўваюць выступы, так званыя тэд-токі) збіраюцца сотні крэатыўных людзей з абсалютна розным бэкграўндам для абмену ідэямі, натхненнем, досведам і ведамі.
750 чалавек, 20 спікераў, адзін ток — роўна 18 хвілін, ты садзішся ў крэсла — і нібыта адпраўляешся ў палёт: адзін за адным цікавыя людзі выказваюцца на сцэне, пад святлом пражэктараў, тры камеры, якія транслююць выяву спікера ў розных ракурсах на вялікі экран. Выступ можа суправаджацца фота, відэа, слайдамі прэзентацыі ці музыкай, дазволена ўсё. Такім чынам выступ робіцца захапляльным і відовішчным, усё гэта падобнае да нейкага інтэлектуальнага тэатра! Мерапрыемства прытуліла самая вялікая зала самага вялікага кінатэатра ў рэгіёне — Multikino, ў самым цэнтры горада, а спонсарамі выступілі буйныя арганізацыі, напрыклад Microsoft ці British Counsil. Мерапрыемства цалкам некамерцыйнае, удзел быў бясплатны і ні дакладчыкі, ні арганізатары не зарабілі на гэтым грошай. У гэтым і ёсць розніца паміж TED i TEDx: першы — камерцыйнае мерапрыемства, закрытая тусоўка, трапіць на тыя выступы можна за вялікія грошы і выключна па запрашэнні, а другі — гэта тое, што адбылося 22 сакавіка ў Варшаве.
Запрошанымі выступоўцамі былі, напрыклад, спецыяліст па новых медыях Джэмі Кедзі, астраном-аматар Караль Вайціцкі, прадстаўнік габрэйскага кам'юніці ў Польшчы Міхаіл Шудрых, прадстаўнік Еўрапарламенту Рафал Тжаскоўскі, спецыяліст па ежы Оля Лазар, вандроўнікі (Брайан Барнэт правёў 9 месяцаў у Антарктыдзе, а Ганна Ліхота пакарыла самыя высокія горныя пікі на кожным кантыненце). Напрыканцы гэтага "марафона натхнення" ўсе сабраліся на афтэрпаці ў адным з бараў гораду. У якасці забавы былі… эксперыменты з азотам!
Фуффф, вось толькі зараз, села за комп і супакоілася крыху. Тут усё прывычнае і знаёмае ў адрозненні ад цэлага гэтага дня...
Зранку паруліла ў Цюрыхскі аэрапорт: ад самага пачатку падарожжа аўтобусам-цягнічком да аэрапорта хоць і было пакрокава распісаным, але ўсё адно было самастойным. Развітваліся з сябрам так (спазняліся на аўтобус), што я ў дзьвер аўтобуса, якая ўжо зачынілася, крычала: "Ну дык а куды далей ехаць пасля перасадкі?")) Але SMS форэва і я без праблем знайшла патрэбны мне транспарт.
Прыгоды пачаліся з аэрапорту. Вы не смейцеся толькі, я не спецыяльна паводжу сябе як тупая курыца, каб потым весялей вам было чытаць)) Зрабіце зніжку на стрэс і на поўную галаву думак пра далейшае падарожжа... Але што я зрабіла: я спакойненька, можна сказаць, медытатыўна, прайшлася па аэрапорце, набыла сястры цукерак, паглядзела вакол, знайшла гейт, дайшла да яго, прайшла пашпартны кантроль, прычым ніякага штампу мне не паставілі, і вось я чую ад сімпатычнага памежніка: "До свіданья!" - і разумею, што нешта ідзе не так :) Потым я спускаюся ўніз да майго гейта і разумею, што я дагэтуль цягну за сабой... багаж. Збіла мяне з толку вэб-рэгістрацыя: на аўтамаце і не падумала, што трэба падыйсці і зарэгістраваць і здаць сумку... А назад ужо ня выйсці тым жа шляхам: пашпартны кантроль пройдзены! Ну, я кінулася шукаць кагосці са стафа, каб падказалі, як быць. Мне сказалі выйсці ў горад і ўвайсці назад. Ок. А там рамонт паўсюль, пакуль знайшла, думала даўбануся - сумарна бегала 45 хв, прычым бегала - гэта не метафара. Знаходжу выхад. Там пашпартны кантроль зноў. Кажу, выпусціце, мне трэба назад, сумку ў багаж, бла-бла-бла. Цётка круціць мой пашпарт у руках і выдае: "А ў вас польская віза, мы з такімі ў Швейцарыю не пускаем!". Я: "O________o", я ж, кажу, толькі што была! Вунь і кантроль прайшла! "А дзе штамп?" "Не паставілі", кажу. Пусціце, цёценька, стаю, ледзь не плачу, рэйс, кажу, праз гадзіну, а наступны адсюль толькі праз 3 дні такі ж. Яна кудысці пазваніла, паставіла мне штамп нейкі і выпусціла. Ну я выйшла, да закрыцця гейта застаецца 12 хвілін. Я бягом, да галоўнай па залі, кажу, калі ласка, зарэгце мне сумачку, гару, такія справы. Яна кажа: "Ну дык вунь чарга!" (а там чалавек 35), я зноў - калі ласка, тыры-пыры, без вас не спраўлюся. Ну яна злітавалася, дапамагла, правяла без чаргі. Я зноў туды ж, адкуль усё пачалося, ну і па прыколе іду да таго ж памежніка. Ён усміхаецца і кажа: "Дэжавю!", я у двух словах патлумачыла, ён выпускае, я бягу на сэкьюрыці, прыбягаю, калі ўжо бордзінг да паловы прайшоў. Але паспяваю! У самалёце на мяне накатвае думка, што аднойчы мне так з 45 хвілінамі паміж самалётамі затрымалі і не давезлі ў Франкфурце багаж з аднаго самалёта ў іншы, а тут і падаўна, паўгадзіны ўсяго было... І ўяўляю сабе карціну маслам: я прылятаю, мяне чакаюць каб пасадзіць на аўтобус, а багаж мой не прылятае са мной, і прылятае, адпаведна, з наступным рэйсам, а гэта праз некалькі дзён... А там зарадкі ад усіх дэвайсаў, пра вопратку і касметыку дык увогуле маўчу! Ууууух як мяне ператрэсла.
4 гадзіны праляцела: я выпіла клапатліва прыгатаваную для мяне на дарожку "упсу", мяне выключыла амаль на ўвесь палёт. Праўда, паздымала космас пад крылом. Глязіце самі.
Паглядзела г-на-матэр'ял з БТ за ўчорашнюю дату (17.07.2011). Што я вам скажу, праглынулі мы танную нажыўку, як маленькія. Значыць, усё ж крыніца была права - гэта быў уброс і чарговая праверка на "ушывасць". Цікава толькі, ці існуе ў прыродзе Алег Рахоўскі і хто першы апублікаваў гэты мэсэдж у Кантакце. У яго "звароце", праўда, фігуруе імя Валера Шчукіна - каб хто мог перапытацца ў спадара Валера, ці было такое насамрэч, было б файна. Таму што БТ дала дэталёвае абвяржэнне таго, што дзяўчына была цяжарная: схадзілі да суддзі, якая падцьвердзіла яе добрае самаадчуванне, схадзілі да яе ў жаночую кансультацыю і да яе боса ў пашпартны стол. Усе як адзін сказалі, што бальнічных не брала, на ўлік па цяжарнасці не станавілася. Таксама паказалі птушку нашую Ластоўскага, які сказаў, што раз абвінавацілі ГУУС, то ім прыйшлося правесці па факце выкідыша праверку.
Ну і прайшліся граблямі па Вясне і ўласна па Насце Лойцы, таксама па Белсаце (які паказвае яе, жыццярадасную, у відэаінтэрвію), па УДФ.БАЙ, буйным планам паказалі і Еўрарадыё, прынтскрын фэйсбука Светы Курс і прынтскрын майго блога (цяпер я - дыпламаваны "адмарозак"!), напрыканцы яшчэ светанулі НН і (не ўпэўнена) Хартыю, але больш за ўсё дэманстравалі каментары : цытавалі каментары ў духе "Смерть ментам!", "Замочим всех в среду!", "Им всем надо иголки под ногти позагонять!" - карацей, у гэтым і было рэзюмэ відэа (маўляў, вось як нараджаецца экстрэмізм!) пасля каментара шматдзетнай маці, якая казала, што дзецям на пратэстах не месца, і што трэба верыць у будучыню і маліцца. Угу. Галавой аб сцяну маліцца, і дзяцей падключаць.
Мегафон паказаў усяму свету асабістыя смскі звычайных расіян. Пасля гэгата аператар мусіць страціць давер і знікнуць з гісторыі, імхо. Таму што дзе-дзе, а ў Расіі нават пры судзебным разбіральніцтве чэлядзі супраць буйнога бізнэса справядлівасць не праканае. Гэта жахліва, але з'ява - унікальная на маёй памяці, мяне зацягнула, добра, што паспела захаваць на памяць самыя цікавыя перлы. Непрыгожа чытаць чужое, канешне, але калі яно ў агульным доступе - утрымацца надта складана! Ну і як вынік дня: кірылічныя хэштэгі #Мегафон і #Яндекс - у трэндах твітэра. Што наводзіць на роздум.
Паразмаўляла з актывістам егіпецкай рэвалюцыі. Ён трапна заўважыў, што добры час стаць лідарам - гэта ў такі час, калі людзі патрабуюць ідэяў і граматнага каардынатара. У іх ужо паўгады як няма Мубарака і ўвосені адбудуцца першыя дэмакратычныя выбары. Ягонае імя (пакуль) не называю, ён нам яшчэ можа быць карысным у многіх справах, а так стане неўязным. Ужо зараз выказаў жаданне паразмаўляць з нашымі актывістамі з народу.
Вось ён, у цэнтры кадра, кліча кудысці натоўп :)
Такім чынам, я распавяла яму ў дэталях, што ў нас адбываецца і цяпер раскладаю па пунктах:
Як збіраць шматлікія і НЕЧАКАНЫЯ акцыі? Малыя групы ходзяць па спальных (так эфектыўней!) раёнах і крычаць пад вокнамі дамоў: "У-ХО-ДИ", "ЛУ-КУ НА МУ-КУ", "ДАС-ТА-ЛА!", "СТОП ЛУ-КА" - на ваш густ, галоўнае, каб крычалася лёгка і зразумела. Першая рэакцыя будзе - WTF?! Далей - людзі, асабліва моладзь, будзе фоткаць, здымаць на відэа і выходзіць да вас уніз. Набіраеце пару соцень чалавек са двара - ідзеце гуляць разам па горадзе. Эфект: гэта НЕМАГЧЫМА адсачыць і спрагназаваць. Яны абас%уцца нас лавіць. Як варыянт крычаць можна ў масках улічваючы нашую сітуацыю, маска Гая Фокса, як варыянт - у дапамогу)) Чытаць далей
Слухайце, ну зусім няма пісаць сюды шмат літар. Чытайце мяне ў -ВК-Фб штоль. Але раз дабралася - выкажуся крыху пра трэцюю рэпетыцыю рэвалюцыі, бо шмат інфы апрацавала ў галаве.
Апазіцыя. Я ня ведаю, куды мы ідзем, але ў супрацьлеглым накірунку, чым ішлі раней - і гэта самае галоўнае. Кананічная апазіцыя сідзіць у бульбе - так ім і трэба. Лідэры-шмідэры, дзе вы былі, лідэры, калі ў людзей пачаліся эканамічныя праблемы і трэба было ісці ў народ і падымаць народ, бо быў момант? Па соцсетках для моладзі інфу раскідаць (якая мабільная і якая і так ўсё без вас можа!) і пасідзець-паадказваць на пытанні онлайн - зможа любы. А вы пайдзіце на заводы, пагутарыце з людзьмі, даведайцеся, якія ў іх праблемы! Чаму адзіныя, хто гэта робяць - гэта журналісты?? Ах, вы ходзіце? Ну дык чаму пра гэта нідзе не пішуць, не вешаюць у тых жа соцсетках паведамленне пра тое, што апазіцыя схадзіла на МАЗ, сустрэлася з настаўнікамі ці з супрацоўнікамі Гомсельмашу? Чаму адзінае, што вы можаце, гэта абараняць сядзібы, прыпісваць сваім кампаніям акцыі маўчання і сідзець ля манітораў у пошуках электарата? Гэты электарат за вамі не пойдзе ўжо, баста! ГЭТЫ электарат ужо на вуліцах БЕЗ ВАС!
Паглядзела на цырк знутры + зняла відзюшкі з самаго судовага працэса. Паказанні давалі бугаі з міліцыі, а затрымліваў - АМАП. Ну, хаця, што ўжо мяне дзівіць? Проста глядзіце самі. Соры за якасць відэа, здымала патаемна, бо баялася, што запаляць і выганяць.