Category: музыка

Ведаеце што. А запішыце мяне, бадай, нарэшце ў ягоныя фанаты :) Даўно ўжо не была на такім пазітыўным канцэрце, адныя яго вершы а-ля Маякоўскі прабіралі да дрыжыкаў! Заўтра будзе відэа, а сёння максімальна хутка пасля канцэрта - фота, інджой :)

Людзей было шмат, поўная заля, шмат беларусаў, але рызыкну прыкінуць, што не болей за 1000, падчас канцэрта пасля першых пары песень людзі сталі крычаць "Жыве Беларусь!" (хоць "Жыве!" у адказ так і не дачакаліся), падчас канцэрта было мінімум 2 б-ч-б сцяга. Атмасфера была вельмі класная, рэспект музыкам агромністы і ДЗЯКУЙ!


Чытаць далей

Шакіра, не адмяняй канцэрт! Беларусі зараз проста жыццёва неабходная рэгіянальна адаптаваная вака-вака! "This time for Belarus!" ;) --- IN ENGLISH

Іду

сакавiка 28, 2011

Пакуль не адмянілі ва ўсіх гарадах Беларусі - ісці не збіралася. Але калі такая справа...

Ой, дзеўкі-хлопцы, ШОС у поўны рост у нашай краіне... Дзе запісваюць у баявікі? Ні веры, ні слёз, ні адчаю :(

Адразу прашу прабачэння ў фанатаў "Крамы", але маё вуха пачула нешта накшталт плагіяту ўчора на канцэрце. Песня Крамы "Выпей са мной" мне вельмі нагадала адну сусветна вядомую песню, якую я напявала ўвесь вечар і ўсю раніцу і вось нарэшце ідэнтыфікавала; "What's Up" - 4 Non Blondes . Ітак, дапамажыце мне, музычныя знаўцы, выкажыцеся:

Уласна, Крама:

Толькі што посціла , або цалкам, вось:

Чытаць далей

Учора на канцэрце ў Варшаве быў... Лукашэнка ;)

Чытаць далей

Дзяўчаты, віньшую ўсіх са святам вясны!

Вось хто ў мяне цяпер ёсць :)

First Flowers [1]

Adele - Rolling In The Deep

Чытаць далей

Быў у Дэлі такі файны мэн Торрэс з Аўстраліі, з гітарай і цудоўным голасам, які ўдзельнічаў ва ўсемагчымых выступленнях і падыгрываў усім камандам "пявуноў" з усіх кантынентаў. У апошні дзень нарэшце былі запісаныя некаторыя са спеваў, у тым ліку і ягоная песня "Talkin bout a revolution". Гэтая песня асабліва актуальная была падчас #electby, але і зараз гучыць таксама оооок.

Чытаць далей

Выдатна! Небрежный Брежнев прывычна шкварыць, цяпер ужо пра насутныя сумныя падзеі. Віньшаванне з надыходам 37 года! Слухайце!

Mr. President - Небрежный Брежнев

(с)34magnet

"И наряду с плеядой говноактёров на редкость хуёвые операторы и режиссёры..."

Хачу падзякаваць тым, хто напісаў і выклаў у сеціва гэтыя песні. Абедзьве на рэпіце, ага.

Лавр & Грубиян - Отпусти Батька Грехи

Цім Талер - Саша, сыходзь!

Пакуль была ў Індыі, ганялася за новымі сябрамі з розных краінаў свету :)

Прыкольна, што еўрапейцам і азіятам даваліся нашыя словы і вымаўленне цяжэй, чым людзям з Акіяніі і Афрыкі.

Так атрымалася, што песня была гатова акурат на дзень народзінаў Максіма Багдановіча, які быў пару дзён таму. Але адразу завесіць відэа не атрымалася з-за вельмі кепскага інтэрнэта ў Індыі.

Вынік: ЗША, Паўднёвая Афрыка, Лаос, Індыя, Туркменістан, Ліван, Саламонавы выспы, Камбоджа, Тога, Палестына, Егіпет, Інданэзія, Аўстралія, Зімбабвэ, Філіпіны ды іншыя краіны спяваюць усе разам для Беларусі! Глядзіце, не пашкадуеце ;)

Чытаць далей

Старонка 1 з 212