Category: мае самыя-самыя

Nicole

Сёння спаўняецца 11 год майму любімаму малышонку, сястрычцы Нікушы =) Я выразна памятаю сябе ў яе ўзросце. У яе пачынаецца цікавы час! Віншую, дзетка! :-*

2004. Адзін з найлепшых гадоў у маім жыцці! Заканчэнне ліцэя, паступленне ў БДУ без іспытаў, перамогі на розных алімпіядах і конкурсах навуковых прац па любімай астраноміі... Вар'яцкія лета і вясна, новыя сябры, першыя падарожжы спынам за мяжу: канешне ж, у сонечную Украіну! Тады за адно лета ўдалося махнуць і ў Карпаты, і аб'ехаць увесь Крым па беразе! А ўвосень - пераехаць у паветраны і такі тады любімы Мінск... Мой сябра, таленавіты фатограф Саша Мазуркевіч, ужо тады займаўся фатаграфіяй, уласна, яму можна сказаць дзякуй за натхненне і за тое, што ён прывёў мяне тады ў "Краявід" на заняткі мастацкай фатаграфіяй, куды я потым перацягнула яшчэ некалькі дзесяткаў знаёмых :) А таксама дзякуй за гэтыя фотачкі! Эх, такая настальгія!...

Чытаць далей

Год быў інфармацыйна цяжкім і адначасова шчаслівым і духоўна бяздонным. "Через Север, через Юг, возвращайся, сделав круг" - жыццё замкнулася ў вялікую пятлю, і пад канец года гэтая пятля распуталася і пайшоў новы, незнаёмы мне зусім дагэтуль віток. Віток, калі ўсе дэкарацыі рэзка згубілі сэнс і надыйшло доўгачаканае "шчасце ўнутры": безумоўнае і натуральнае. У гэтым мне дапамаглі любімыя сябры, свабода і Варшава. Менавіта тут атрымалася злавіць прыход гэтага сапраўднага шчасця :)

  • Не ўлічваючы краіны, дзе я ўжо была, у 2011 годзе былі новыя краіны: Швецыя, Эстонія, Фінляндыя, Італія, Ватыкан, Швейцарыя, Егіпет. Таксама поўдзень Польшчы (польскія Карпаты) і Чырвонае мора, з не_новага - Познань і Гданьск, Вільня, Берлін, зноў жа Талін.
  • Першы Новы год, адсвяткаваны ў Еўропе і на свежым паветры з шампанскім і феерверкамі :) У Стакгольму. 2012 планую сустракаць гэтак жа!
  • Было своеасаблівае "вяртанне да вытокаў": гомельскія старыя сябры, рэгулярныя душэўныя сустрэчы нашай кампаніяй ад 1 сакавіка і пакуль усе не разляцеліся хто куды на заробкі з-за сітуацыі ў краіне...
  • Новыя моцныя сувязі паміж людзьмі: дзякуй табе, Божа, за інтэрнэт і сацыяльныя медыі - можна быць разам нават праз сотні кіламеітаў, ды што сотні: нават праз ядро Зямлі...
  • Інфармацыйныя перажыванні, бяссонніца і праца па начох з-за падзеяў у краіне: выбух у метро, маўклівыя пратэсты, эканамічны крах, суды, палітвязні, Бяляцкі, Канавалаў & Кавалёў, радыё-тролінг, БАТЭ, Femen, прэс-канферэнцыі Лу і г.д. А таксама арабская вясна і ганенні дыктатараў.
  • Атрымала прэмію YouSmi за лепшае відэа, "Пагоня International".
  • 10 год сястронычу :)
  • Дзьве вельмі атмасферныя і пазітыўныя тусоўкі: Медыябаркэмп і Кангрэс беларускай дыяспары. Ну і вельмі неблагая падборка людзей падчас выбараў у Егіпце)
  • Вучоба: вывучэнне польскай, атрыманне статуса "абсальвэнт" і напісанне магістэркі - пакутліва, доўга, нудотна, але трэба. абараніць планую не пазней за вясну 2012.
  • Аддала першую лепшую сяброўку замуж
  • Атрымала першую працоўную візу
  • Мой блог паказалі па БТ у праграме "Асцярожна, правакацыя!" :D
  • Кіношныя, магічныя, нерэальныя рамантычныя гісторыі. Off the record, лепшыя сябры ў курсе ;)
  • Апгрэйд усёй тэхнікі для працы.
  • Праца міжнародным назіральнікам на выбарах у Егіпце! Гэта, канешне, было леген... чакай-чакай-чакай.. -дарна! ;) Напэўна, гэта сапраўды было апагеям году ва ўсіх сэнсах.
  • пачала вучыцца маляваць.

Ляжала і думала ў цягніку, што б папрасіць у Дзеда Мароза. І дайшло, што мне ўпершыню нічога ад Новага году не патрэбна. У мяне ёсць усё і ёсць усё для таго, каб было ўсё астатняе ;) Самае каштоўнае - гэта цудоўныя людзі, якіх з кожным годам становіцца ўсё больш! Але вось маю складанасці з чытаннем папяровых кніг (а ўлічваючы, колькі чытала калісці даўно, то вельмі хочацца сабе гэты скіл вярнуць назад). Таму, напэўна, адзінае маё рэальнае матэрыальнае жаданне зараз - гэта Кіндл :)))

З НОВЫМ ГОДАМ, СЯБРЫ! Няхай ён у вас будзе святочным, негледзячы ні на што і няхай з 1 студзеня ўсё будзе лепш і лепш, вы ўжо пастарайцеся, бо ўсё нашае шчасце - унутры нас, трэба толькі выпусціць! Шчырасці, сонца, позіркаў, абдымак, свежага паветра вам ад мяне!

Трэба з чагосьці пачынаць :) Наступным пастом будзе традыцыйны тэкст!

2011 быў годам сяброў і годам сапраўдных цудаў. Паспрабавала зрабіць падборку самых-самых людзей і момантаў 2011 года, не ўпэўненая, што ўдалося на ўсе 100% ужо прынамсі з-за таго, што многія моманты так і засталіся off the record, але засталіся ў сэрцы. Але гаворачы пра тыя моманты, што засталіся ў мяне пікселямі...

1 & 2 & 3. Гомель. Home Sweet Homel! Атрымалася шмат ездзіць дамоў і шмат часу праводзіць з маімі старымі сябрамі, наведаць супер-старых сябровак са школы і ліцэю, пабыць з сям'ёй. Гэта былі шыкоўныя дні: сустрэча вясны, мой 25 дзень народзінаў, ноч абсэнту, пасідзелкі ў Чыста і шпацыры па закінутых прасторах самага роднага гораду на Зямлі, а ў сярэдзіне лета - нават аддаць адну з лепшых сябровак замуж!

1. Гомель

 

Чытаць далей

Даўно сюды не пісала. Таму пачну з вераснёўскіх сонечна-восеньскіх кадраў з другога майго роднага гораду, з Мінску.

Sunny Day

Мы з Таценькай.

Чытаць далей

Абсалютна магічны вечар атрымаўся: доўгі шпацыр з сябрам па незнаёмых завулках роднага гораду, прабраліся на тэрыторыю рачных кранаў: адзін закінуты ("в безлюдных пространствах всегда веет космосом!"), а яшчэ два грузілі пясок, як два вялікіх прышэльца!.. Сонца зайшло, а мы прайшлі за раку: па дарозе сустрэлі майго лепшага сябра з часоў ліцэя, якога не бачыла 7 год! Ён, жонка і два малыша :)) Такое натхненне! Потым хадзілі басанож па рацэ, размаўлялі, глядзелі на вагні горада... Прынесла дадому поўныя кішэні космасу %)

Abandoned Gomel [7]

Чытаць далей

Пакажу вам крыху любімых мясцінаў роднага горада :)

Гэта Заходні, у двух хвілінах ад гэтага месца - мая школа.

Чытаць далей

Сказаць, што я ўражаная - не сказаць нічога! Мой родны горад прадэманстраваў сёння огогошку: было чалавек 400, і гэта пры тым, што гэта першая такая акцыя нязгодных і салідарных!

Па шчырасці, у мяне трэсліся рукі, гэта можна заўважыць па маім відэа (нажаль, сёння выкладваю толькі адно: у мяне нейкі адскі тарыф на інтэрнэт і плюс ён вельмі павольны, таму астатняе залью абавязкова, але крыху пазней!). Я ніводнага разу не была на грамадскіх акцыях у Гомелі і ня ведала спецыфікі паводзінаў тутэйшых мянтоў. Але потым супакоілася, бо зразумела, што яны стаялі ўсіканыя - бачылі б вы тыя твары! - казалі ў рацыі нешта пра зачыстку, але па тварах было зразумела, што яны не чакалі нічога "такога"! На падыходах да плошчы было 3 мянта, але як пабачылі, што людзей некалькі соцень - прыгналі хуценька аўтазак, адразу ж утрох занеслі ў прамым сэнсе туды журналістку "Белсата", затрымалі пры мне некалькі чалавек і пужалі, ганялі народ па плошчы і па парку. Але - як я абажаю мой крэатыўны Гомель! - народ не разгубіўся і выстраіўся ў чаргу за квасам!!! Гэта было так мімімі =) Чарга была даўжэзная! У выніку што робяць узмакрэлае начальства ў цывільным? Яно загадвае АМАПу, каб тыя "зачынілі лавачку": і кропка продажу квасу і марозіва ў момант зачыняецца (пры нас увозілі ўсё абсталяванне). Народ пагналі да рэстарана "Еўропа", потым ад яго, народ бойка жартаваў: "Вось так яны нас ад Еўропы гоняць!".

Чытаць далей

Я ўпершыню знаходжуся ў родным горадзе падчас пратэстаў. І таму сёння, 15 чэрвеня, я пайду на плошчу Леніна ў Гомелі са сваёй сям'ёй, а можа яшчэ і котку ў заплечнік прыхопім. А яшчэ ўчора, абзвоньваючы некаторых старых сяброў, я аднолькава снончыла размовы: "Я ў Гомелі, калі хочаш пабачыцца - прыходзь заўтра на Плошчу!". Так атрымалася, без задняй думкі, але большасць на пытанне "Ці збіраешся на Плошчу?" і так адказала: "Канешне, буду!"

Зараз вельмі важная салідарнасць паміж намі ўсімі. Не дзяліце на "нас" ды "іх": зараз мы ўсе, -  тыя, хто знаходзіцца на тэрыторыі кляновага лістка на мапе Еўропы, каго можна акружыць усёй колькасцю беларускай міліцыі з інтэрвалам у 30 м паміж юнітамі + у гэтых прамежках расставіць аўтазакі - мы ўсе зараз мусім перастаць ківаць на "іх", няўдзячных такіх мудакоў, якія 19 снежня 2010 года забілі на свае галасы і на сваю краіну. Shit happens, радзімыя, у кожнага народа ёсць права на памылку, нават калі яна цягнецца 17 год! Мова, свабода слова, культура, баксы, бензін, дэвальвацыя, ізаляцыя - ў нас на ўсіх - адна бяда, і пакуль мы з ёй не разбярэмся, спрачацца па асобных дробязях бессэнсоўна! Някляеў ці Пазняк на танку? "Оппы" ці "застабільная" ўлада? Даляр ці еўра? Наркамаўка ці тарашкевіца? Ці ўвогуле лацінка? Адказ зараз адзін на ўсе пытанні: "Спачатку - Беларусь!".

15 чэрвеня 2011 года, галоўная плошча ТВАЙГО горада. Ніякага плану, ніякай стратэгіі, ніякіх лідараў, ніякай сімволікі, нават калі хутка не будзе інтэрнэту - запомніце гэтыя даты: кожную сераду а 19:00 (15, 22, 29 чэрвеня і 3 ліпеня) збіраемся на Плошчы свайго горада (3, натуральна, лепш язжайце ў Мінск, там будзе самая "спёка" %). Нешта будзе!

+ АБАВЯЗКОВА заводзьце сабе твітэр, калі яшчэ не завялі і сачыце за твітэрам па хэштэгу #stopluka. Калі астатнія сеткі заблакуюць, твітэр нас выратуе, яго ўлады ўсіх рэвалюцыйных краін заўжды недаацэньвалі ;)

Люблю гэтага малыша і гэтую дзяўчынку :) Нарэшце паздымала іх разам!

Janka & Volja [1]

Чытаць далей

Старонка 1 з 71234567