Chris » літаратура-кіно-тэатр & more

“Пачатак”
Моцнае, устойлівае ўражанне ЗАХАПЛЕННЯ! Хто яшчэ не хадзіў - марш на кінасэанс, вельмі раю менавіта вялікі экран, відовішчнае кіно.

Так, страляніны шмат. Але і рамантыкі хапае. Ну і нэўтральна аб'ектыўна захапляльныя карцінкі. Таму кіно, так бы мовіць, "для ўсёй сям'і": для малчыкаў, дзевачак і нават дзяцей - мы хадзілі з маім сістэрам, ёй 9 год, на апошні сеанс - і зайшло оооок, яна нават засыпаць не стала. Ну канешне, заснеш тут: увесь час сідзіш як пад напругай, варухнуцца няма калі і нават падумаць аб тым, каб варухнуцца!

Вельмі не раю па дэфолту адносіць кіно ў шэраг папсовых: так, ён дарагі, гэта бачна, ён сябе акупіць, і, думаю, не раз. Вельмі ўдалы падбор актораў імхо. Вельмі крута падыйшла на ролю экс-вайф акторка з "Влюбись в меня, если осмелишься", проста ахх! АЛЕ: для папсовасці фільму не хапае прастаты і адназначнасці. Тут усё было месцамі складана для публікі апошняга сеансу ў кіно: тут і там чула "эээээ...", "че-т я не догоняю уже" і г.д. Але потым я пыталася ў мелкай: яна, як ні дзіўна, зразумела ўсё, таму ідзіце смела ;)

Спадабалася не столькі відовішчнасць, колькі ідэйнасць. Аматары "пазаганяцца" - не будзе адпускаць мінімум суткі ;) Сны пасля кіно сніліся - ойёйёй!

П.С. Тыя, хто паглядзеў: скажыце мне, ён вярнуўся ці не?!

Бяжы, і не думай прыпыняць гэты бег
Гэта нібыта фотаздымак з маіх сноў. Вельмі хочацца адным вечарам плюнуць  на ўсе справы і зачытацца адзінай кніжкай Крапівіна, якую я прывезла ў  Варшаву. Асабліва "Лета скончыцца не хутка", "Паласаты жыраф Алік" і  "Лужайкі, дзе пляшуць шпакоўні". А яшчэ даўно маніць спампаваны "Where  the wild things are" і "Спадар Ніхто". А яшчэ "Міо мой Міо" па-польску,  якую я набыла ў Кракаве.

... а ў мяне ўсё праца-праца-праца. І  чаты, і званкі ў скайп. І соооон. І ўсё роўна не высыпаюся. З літаратуры  рэгулярна чытаю толькі... твітэр. Эх.

Стылягі
Пісаць пра кіно – усё адно, што танчыць пра архітэктуру, таму я не буду разбіраць фільм па костках на рэцэнзію, такіх майстроў і без мяне хапае. Усе ўжо ведаюць, што частка фільма здымалася ў Менску, і ў асноўным з-за гэтага я і вырашыла яго паглядзець. У цэлым уражанні блытаныя, але фільм неблагі, хоць і расейскі. Асабліва нечаканы паварот падзеяў і канцоўка, вельмі клёвая, відовішчная канцоўка.

Але ў мяне ўзніклі пытанні падчас прагляду:

- навошта фарбаваць сабаку ў розныя колеры?

- Так, мюзіклы маюць права на жыцьцё. Ужо прынамсі адзін эпізод з аўдыторыі універа (“Скованные одной цепью…”) варты таго, каб паглядзець гэты фільм. Але навошта спяваць песню Цоя “Васьмікласніца” ў ложку?

- І самае важнае пытанне: адкуль растуць рукі ў гукарэжсёра?! Глядзела ў найлепшай якасці, а гук скакаў, што шалёны. Шкада вушы суседзяў.

Чытайце “Паранойю”. Пакуль яшчэ можаце.
Прачытала кніжку ўжо з тыдзень як, а ўсё ніяк не магу выціснуць з сябе пару радкоў пра. Пра, чаму і навошта было ўвогуле чытаць - усё ніяк не магу зразумець. Бо пасля прачытання дагэтуль неспакойна.

Звычайна я даволі блізка да сэрца ўспрымаю да сэрца кнігі. Ну, ладна, не толькі кнігі :) Можа таму я рэдка чытаю нешта новае-свежае-незнаёмае, усё больш люблю перачытваць знаёмае і новыя кнігі знаёмых аўтараў. Але тут я вырашыла, што не прачытаць і потым шкадаваць - ня ёсьць правільна. І без прадмоваў і папярэдніх рэцэнзій паглыбілася ў кнігу.

Тут не будзе спойлераў і рэцэнзій. Паспрабую без. Ні слова пра Коленьку. Я чытала кнігу дзьве ночы ці каля таго, напісана лёгкай, хоць і закручанай мовай, з мільёнамі літаратурных абаротаў, якія не замінаюць воку, а наадварот, па вушы зацягваюць у атмасферу.  Шмат разоў лавіла сябе за грымасамі тыпу "вялікія вочы" падчас чытання, бо эмоцый яна выклікае праз край. Напісана нечакана шчыра і незвычайна, ведаючы Марціновіча яшчэ па "БелГазеце", я чакала нейкіх такіх спляценняў словаў, а атрымалася, што тэксты ў газеце на фоне кнігі выглядаюць нават бедна. Знайшла дзесяткі асабістых блізкіх паралеляў (вельмі спадабаўся ўрывак пра качак на Свіслачы), прычым дзеянні адбываюцца ў сапраўдным Менску, з амаль усімі сапраўднымі адрэсамі і назвамі ("Вуліца Маркса і Спэнсара", хех), з замененымі, але зразумелымі імёнамі (Мураўёў... зразумела не адразу нават). У кнізе так шмат болю, эмоцый і нашай, МЕНСКАЙ рэчаіснасці, што час ад часу я адрывалася ад чытання, каб перавесці дух. А апошнія старонкі чытала збіваючыся, хутка, старалася вытрымаць, ня плакаць, прынамсі, да апошняга радка...

Усе падзеі, героі, сітуацыі - усё настолькі рэальнае, сапраўднае, усё тое, пра што калісці выпадкова думалася, але са страхам, нават з жудасьцю я адганяла такія думкі ад сябе, не давала сабе думаць на гэтую тэму шмат, не хацела ўяўляць сябе хоць нейк звязанай з такой рэчаіснасцю... Гэту кнігу зразумеюць не ўсе: шмат хто падумае, што ўсё гэта - суцэльная прыдумка і гіпербалізм, але тыя з вас, каму знаёмае паняцце "паранойя" у беларускіх рэаліях - вы зразумееце. Зразумееце - і пашкадуеце, што зразумелі.

Імгненны асадак пасля кнігі: роспач, жаданьне бегчы далей адсюль, вочы аўтаматычна аглядаюць пакой на наяўнасць "жучкоў", аналіз усіх наступных фраз у кватэры, з улікам, што гэтыя словы заносяцца ў вашу асабістую справу... Потым адпускае. Але не адразу.

Пра гэту кнігу будзе шмат размоваў. Не думаю, што яе забароняць. Проста з-за таго, што ў ёй апісаны паралельны сусвет, а не нармальная стабільная Беларусь. Выглядае занадта вусцішна для таго, каб быць праўдай. І так падумае большасць. Але раю ўсё ж паспяшацца з чытаннем і замовай у онлайн-кнігарнях.