Category: літаратура-кіно-тэатр & more

Так атрымалася, што я прапусціла дзесяткі і дзесяткі круцейшых музеяў (дагэтуль праглядаючы спіс, рыдаю), але ўдалося трапіць толькі ў адзін, затое які! Музей польскага тэлебачання! :) Ну і сустрэліся мы нарэшце з рознымі пазітыўнымі чалавекамі з мазэрлэнда, і патусаваліся з харошымі дзевачкамі-полькамі. За вечар размаўлялі трыма мовамі, вучылі полек беларускай :)

Чытаць далей

Ведаеце што. А запішыце мяне, бадай, нарэшце ў ягоныя фанаты :) Даўно ўжо не была на такім пазітыўным канцэрце, адныя яго вершы а-ля Маякоўскі прабіралі да дрыжыкаў! Заўтра будзе відэа, а сёння максімальна хутка пасля канцэрта - фота, інджой :)

Людзей было шмат, поўная заля, шмат беларусаў, але рызыкну прыкінуць, што не болей за 1000, падчас канцэрта пасля першых пары песень людзі сталі крычаць "Жыве Беларусь!" (хоць "Жыве!" у адказ так і не дачакаліся), падчас канцэрта было мінімум 2 б-ч-б сцяга. Атмасфера была вельмі класная, рэспект музыкам агромністы і ДЗЯКУЙ!


Чытаць далей

Добра сказаў адзін мой знаёмы: "такія музеі - гэта як дзіцячы садок для дарослых!". Што праўда - тое праўда: нас адтуль выганялі пінкамі і ледзь не самымі апошнімі :)) Зараз крыху пакажу і распавяду:

Вось так вітаюць наведнікаў музея фізікі:

Чытаць далей

Іду

сакавiка 28, 2011

Пакуль не адмянілі ва ўсіх гарадах Беларусі - ісці не збіралася. Але калі такая справа...

Ой, дзеўкі-хлопцы, ШОС у поўны рост у нашай краіне... Дзе запісваюць у баявікі? Ні веры, ні слёз, ні адчаю :(

Не магла адарвацца ад прагляду гэтага серыялу, каб напісаць пра яго пару радкоў. Але ўчора я даглядзела апошнюю серыю, і мяне ЎЖО цягне пачаць пераглядаць! Я вам кепскага не параю, гэта рэальна БОМБА.

Калі я для вас не аўтарытэт, можа для вас аўтарытэт Док з "Назад у Будучыню" (Крыстафер Ллойд), бо ён - адзін са стваральнікаў гэтага шэдэўра. Яшчэ адзін фактар - рэйтынг IMDB - 9.1 (!). Гэты серыял ужо зараз называюць адным з самых смешных і рэалістычных серыялаў пра сям'ю. Дакладней, пра тры сям'і, якія адна з іншай звязаныя. Асабліва круты стыль здымкі серыяла: няма дурацкага рогату за кадрам, але жарты насамрэч такія класныя, што і без яго складваешся напапалам, а здымаюць месцамі без штатыву, гэткі эфект прысутнасці, калі камера дрыжыць недзе і калі героі пазіраюць у камеру падчас дыялогу, маўляў, не, ну вы чулі ГЭТА? :) Вельмі атмасферна! Кожны персанаж - проста шыкоўны, апісваць кожнага не хочацца, проста паглядзіце пару трэйлераў і момантаў з серыяла.

...Ах, як я зайздрошчу тым, хто толькі пачынае глядзець "Modern Family"! ;)

Чытаць далей

Моцнае, устойлівае ўражанне ЗАХАПЛЕННЯ! Хто яшчэ не хадзіў - марш на кінасэанс, вельмі раю менавіта вялікі экран, відовішчнае кіно.

Так, страляніны шмат. Але і рамантыкі хапае. Ну і нэўтральна аб'ектыўна захапляльныя карцінкі. Таму кіно, так бы мовіць, "для ўсёй сям'і": для малчыкаў, дзевачак і нават дзяцей - мы хадзілі з маім сістэрам, ёй 9 год, на апошні сеанс - і зайшло оооок, яна нават засыпаць не стала. Ну канешне, заснеш тут: увесь час сідзіш як пад напругай, варухнуцца няма калі і нават падумаць аб тым, каб варухнуцца!

Чытаць далей

Гэта нібыта фотаздымак з маіх сноў. Вельмі хочацца адным вечарам плюнуць на ўсе справы і зачытацца адзінай кніжкай Крапівіна, якую я прывезла ў Варшаву. Асабліва "Лета скончыцца не хутка", "Паласаты жыраф Алік" і "Лужайкі, дзе пляшуць шпакоўні". А яшчэ даўно маніць спампаваны "Where the wild things are" і "Спадар Ніхто". А яшчэ "Міо мой Міо" па-польску, якую я набыла ў Кракаве.

... а ў мяне ўсё праца-праца-праца. І чаты, і званкі ў скайп. І соооон. І ўсё роўна не высыпаюся. З літаратуры рэгулярна чытаю толькі... твітэр. Эх.

Пісаць пра кіно – усё адно, што танчыць пра архітэктуру, таму я не буду разбіраць фільм па костках на рэцэнзію, такіх майстроў і без мяне хапае. Усе ўжо ведаюць, што частка фільма здымалася ў Менску, і ў асноўным з-за гэтага я і вырашыла яго паглядзець. У цэлым уражанні блытаныя, але фільм неблагі, хоць і расейскі. Асабліва нечаканы паварот падзеяў і канцоўка, вельмі клёвая, відовішчная канцоўка.

стиляги

Чытаць далей

Прачытала кніжку ўжо з тыдзень як, а ўсё ніяк не магу выціснуць з сябе пару радкоў пра. Пра, чаму і навошта было ўвогуле чытаць - усё ніяк не магу зразумець. Бо пасля прачытання дагэтуль неспакойна.

Звычайна я даволі блізка да сэрца ўспрымаю да сэрца кнігі. Ну, ладна, не толькі кнігі :) Можа таму я рэдка чытаю нешта новае-свежае-незнаёмае, усё больш люблю перачытваць знаёмае і новыя кнігі знаёмых аўтараў. Але тут я вырашыла, што не прачытаць і потым шкадаваць - ня ёсьць правільна. І без прадмоваў і папярэдніх рэцэнзій паглыбілася ў кнігу.

паранойя

Тут не будзе спойлераў і рэцэнзій. Паспрабую без. Ні слова пра Коленьку. Я чытала кнігу дзьве ночы ці каля таго, напісана лёгкай, хоць і закручанай мовай, з мільёнамі літаратурных абаротаў, якія не замінаюць воку, а наадварот, па вушы зацягваюць у атмасферу.  Шмат разоў лавіла сябе за грымасамі тыпу "вялікія вочы" падчас чытання, бо эмоцый яна выклікае праз край. Напісана нечакана шчыра і незвычайна, ведаючы Марціновіча яшчэ па "БелГазеце", я чакала нейкіх такіх спляценняў словаў, а атрымалася, што тэксты ў газеце на фоне кнігі выглядаюць нават бедна. Знайшла дзесяткі асабістых блізкіх паралеляў (вельмі спадабаўся ўрывак пра качак на Свіслачы), прычым дзеянні адбываюцца ў сапраўдным Менску, з амаль усімі сапраўднымі адрэсамі і назвамі ("Вуліца Маркса і Спэнсара", хех), з замененымі, але зразумелымі імёнамі (Мураўёў... зразумела не адразу нават). У кнізе так шмат болю, эмоцый і нашай, МЕНСКАЙ рэчаіснасці, што час ад часу я адрывалася ад чытання, каб перавесці дух. А апошнія старонкі чытала збіваючыся, хутка, старалася вытрымаць, ня плакаць, прынамсі, да апошняга радка...

Чытаць далей