Архіў рубрыкі ‘канфлікты’

Фізфак, да новых сустрэч! :)

Ну вось. Напэўна, гэта мой апошні візіт на фізфак на гэты год. Не вышэйшая адукацыя, а бясплатны атракцыён “падмані дзяржаву”! На гэты раз хадзіла да нам. дэкана, які валодае інфармацыяй па навучальных праграмах і працэсах.

Як мне падказалі ў адным з папярэдніх пастоў, я вырашыла паспрабаваць удачу ў апошні раз: аднавіцца на бюджэт, але не на педагога, а на інжынера на маёй жа кафедры. Нам. дэкана доўга думаў (і сказаў мне, што больш хітрых варыянтаў пазбегнуць размеркавання ён на фізфаку яшчэ не сустракаў ;)), але потым сказаў так: я, канешне, магу паступіць наноў на 3 курс на кваліфікацыю інжынер, і гэта будзе як дадатковая адукацыя, платная прыпіска да асноўнага дыплома па маёй кваліфікацыі “фізік-педагог”, бо як толькі я абараняю на фізфаку дыплом, я аўтаматычна яго атрымліваю па гэтай самай кваліфікацыі (педагог), а не па платнай інжынернай, і, адпаведна, усё роўна паеду ў родны Гомель вучыць дзяцей чыстаму-светламу за 200 тыс. быраў.

Чытаць далей »

Навіны са студэнцкага фронту

Была ва ўніверы. Хадзіць мне без дыплома яшчэ мінімум год невядома колькі.

Міла пагутарылі з дэканам, потым ён прадыктаваў мне тэкст заявы на аднаўленне, а калі я пайшла за бланкам заявы да метадысткі, яна ў мяне здзіўлена спытала: “А ты хіба ня ведаеш, што ты ўсё роўна паедзеш па размеркаванні?”. Ну, я пра сябе канешне шчыра кажучы да канца не магла паверыць, што мяне вось проста так адпусцяць без крыві і прабачаць мне 43 мільёны. Яна яшчэ пры мне патэлефанавала кудысці там, назвала маё прозвішча і ў выніку я маю вось што: я аблажалася двойчы падчас вучобы ва ўніверы.

Чытаць далей »

“34″ vs “Наша Ніва”

Тут некага, відаць, ці тое не вучылі журналісцкай этыцы, ці тое не вучылі маніторыць навакольную медыяпрастору, каб не выглядаць смешна.

Праблема: “Наша Ніва” са свістам тырыць ідэі ў мультымедыя часопіса “34″. Прынамсі, так выглядае. І НН ніяк не рэагуе на крытыку, бо яны ж – “першая беларуская газэта” і ўсё такое… Мастадонты белСМІ! Хто такія “34″?!

Спачатку гэта было вулічнае апытанне, якое пачалі рабіць ў якасці штомесячнай рубрыкі на 34: НН яго паспяхова перадрукавалі без клікабельнага лінка, добра хоць з пазначэннем аўтарства. Гэта было 13 жніўня.

34mag.net

Чытаць далей »