Архіў рубрыкі ‘фота’
Сак
2010
Сак
2010
Лондан (фота, ч. 5)
Магічны Горад. Жывы. Горад людзей. Горад, які дыхае асфальтам пад нагамі. Глядзіце самі :)

Лют
2010
Лондан (фота, ч. 4)
Горад-вар’ят, горад з самым смачным у свеце паветрам, пёстрае мульцікультур’е, вокны-вокны-вокны, ад падлогі да столю, у іх можна зазіраць і бачыць жыццё, яны рознакаляровыя, рознакаляровыя вочы горада, каты-гіпнацізёры, метро з назвай “труба”, якое насамрэч на трубу і не падобна, вялікія тусоўкі курцоў на выхадзе з бараў і рэстарацый, якія павялічваюцца ў геаметрычнай прагрэсіі бліжэй да ўікэнда, пах дарагога парфюму ў пераходах і ў цягніках, афіцыйныя строі. Не пакідала пачуцьцё, што я знаходжуся ў падручніку па ангельскай мове… Больш гарманічнага гораду, жывога гораду, я яшчэ не бачыла ніколі…

Лют
2010
Сту
2010
Лондан (фота, ч.3)
Працягваю фотааповед пра Лондан 9-13.12.2009
Вось такой была наша другая раніца. Ня ведаю чаму, але мне самой вельмі падабаецца гэтая фотка. Яна цалкам перадае атмасферу Грынвіча, дзе мы жылі)

Сту
2010
Пакарміце качак!
Сёння ішла ад Моладзевага тэатру ў бок Траецкага, натыкнулася на такую жаласьлівую карціну: цёплы вадасток (ад хлебазаводу, я так мяркую) і з сотню качак уперамешку з кірлямі ды галкамі. І дзьве кралі падыйшлі да ракі раней за мяне, ну, я думаю, зараз карміць будуць. Хрэн там! Сталі і фоооотаюць, панімаіш, на мабілкі. Цьфу на такіх :( Я скарміла ім бублік. Але што гэты бублік на такі натоўп лапчатакрылых? Яны ж галодныя як ваўкі зараз… Заўтра з батонам схаджу) Далучайцеся! :) У нас – лядоўні з хаўчыкам і цёплыя боты, а ў іх – вада з вадастоку і лапы на лёдзе :(
Сту
2010
Вось такое менскае неба…
Сёння быў вельмі прыгожы марозны дзень. А пад вечар – дзіўнае паласата-самалётнае неба :)

Сту
2010
Строчыцы (фота, ч.1)
Охх, нарэшце я пасадзіла сябе за фоткі са Строчыц, выбачайце за тэхнічныя затрымкі! Але гэта толькі пачатак, рэшта фотак будзе выкладацца step by step напрацягу тыдня.

Сту
2010
Хрэнавуха і інш. Строчыцы
Учора ўпершыню была ў Строчыцах, вёска-музей беларускага побыту пад адкрытым небам. Паводле плана гэта падарожжа было заадно і карпаратыўным запаздалым Новым годам)
Удалося ўсё на 10 з 10: і надвор’е, і кампанія, і настрой, і пачастункі, і напоі. У нас спачатку была экскурсія, потым мы шмат шпацыравалі, сьмяяліся, рабілі надпісы на снезе, “анёльчыкаў”, потым былі вар’яцкі смачныя беларускія стравы ў карчме, цёплы хлеб, любімыя беларускія песні на фоне, медавуха і хрэнавуха. Хоць нас і рассадзілі па розных кутах (” За ўз’яднанне Аляскі і Амерыкі!”), мы ўвесь час “міксаваліся”, хадзілі стол да стала ў госьці)) Потым гулялі ў самурая (“Хі – Ха – Хо!”) на свежым паветры цэлую гадзіну.
Дагэтуль вельмі цёпла ад гэтай сустрэчы, як файна мы пачалі год, хай ён пройдзе гэтак жа весела, як нам было ў Строчыцах! Фотасы будуць заўтра-паслязаўтра.

Сту
2010
Лондан (фота, ч.2)
Соры, што так зацягваю выкладаньне фотак: адбылося тое, чаго я баялася – падарожжы наклаліся адно на адно, потым – НГ-калядны вэрхал, ну і вось… Для тых, хто яшчэ не бачыў фоткі тут, выкладу трошкі бэста са спісу ужо апрацаваных і гатовых для прагляду. Іх там яшчэ шмат, таму гэта толькі другі пост з … эмм, мо якіх 5-6 :)








