Архіў рубрыкі ‘фан’
Лют
2010
Сту
2010
Была “Наліварыя”, стала “Халіварыя”!
Прыкол! Новая лінейка беларускага піва “Халіварыя” ад Аліварыі. За крэатыў – рэспект! Хоць і піва, а тым больш Аліварыю, я ўжываю рэдка. Рада за айчынных маркетолагаў!
Сту
2010
Пазітыўны вірусьняк ад Discovery Channel
Made my morning, так бы мовіць ;) Зараз буду гэта сьпяваць увесь дзень пра сябе!
The World Is Just Awesome (eng)
Сту
2010
Строчыцы (фота, ч.1)
Охх, нарэшце я пасадзіла сябе за фоткі са Строчыц, выбачайце за тэхнічныя затрымкі! Але гэта толькі пачатак, рэшта фотак будзе выкладацца step by step напрацягу тыдня.

Сту
2010
Строчыцы: відэа comes first!
Шыш вам, а не фоткі сёння)) Што я, дарма цэлы дзень забівала канал бясконцым відэа? ;)
Фоткі заўтра, абішчаю!
Ну, паехалі! Адразу кажу: манціраваць гэта дабро мне было сёння лянота, таму пастарайцеся мяне зразумець і злавіць кайф ад даступных, хоць і трохі расквантаваных у прасторы матэр’ялаў)
Карціна 1. Мы прыехалі!
Сту
2010
Хрэнавуха і інш. Строчыцы
Учора ўпершыню была ў Строчыцах, вёска-музей беларускага побыту пад адкрытым небам. Паводле плана гэта падарожжа было заадно і карпаратыўным запаздалым Новым годам)
Удалося ўсё на 10 з 10: і надвор’е, і кампанія, і настрой, і пачастункі, і напоі. У нас спачатку была экскурсія, потым мы шмат шпацыравалі, сьмяяліся, рабілі надпісы на снезе, “анёльчыкаў”, потым былі вар’яцкі смачныя беларускія стравы ў карчме, цёплы хлеб, любімыя беларускія песні на фоне, медавуха і хрэнавуха. Хоць нас і рассадзілі па розных кутах (” За ўз’яднанне Аляскі і Амерыкі!”), мы ўвесь час “міксаваліся”, хадзілі стол да стала ў госьці)) Потым гулялі ў самурая (“Хі – Ха – Хо!”) на свежым паветры цэлую гадзіну.
Дагэтуль вельмі цёпла ад гэтай сустрэчы, як файна мы пачалі год, хай ён пройдзе гэтак жа весела, як нам было ў Строчыцах! Фотасы будуць заўтра-паслязаўтра.

Сту
2010
Стылягі
Пісаць пра кіно – усё адно, што танчыць пра архітэктуру, таму я не буду разбіраць фільм па костках на рэцэнзію, такіх майстроў і без мяне хапае. Усе ўжо ведаюць, што частка фільма здымалася ў Менску, і ў асноўным з-за гэтага я і вырашыла яго паглядзець. У цэлым уражанні блытаныя, але фільм неблагі, хоць і расейскі. Асабліва нечаканы паварот падзеяў і канцоўка, вельмі клёвая, відовішчная канцоўка.

Сту
2010
“У нас выдалась сложная поездка!”
На відэа можна пабачыць суслагістэрыку наша экзатычнае дабіранне (а тады было -15!) да зімняга ляснога аазіса, адкуль я толькі нядаўна вярнулася і гатова да подзьвігаў, а менавіта: праца х 3, курсы па кіраванні машынай, а таксама – тссс, толькі б не ссурочыць! – зноў пачну хадзіць у басэйн, і пакуль мае намеры цьвёрдыя да першага соннага ранку! :)
Сне
2009
Памятайце пра Чубаку!
Прывезла з Лондану кніжку “Законы жыцьця паводле South Park”, і яна ўжо пайшла па руках ;) Там ёсьць амаль усе смачныя эпізоды з Саўз Парку з цытатамі, кшталту: “Стэн, запомні першы закон фізікі – усё, што весела не можа быць танней за 8 баксаў”. Пазьней выкладу парачку ў адаптаваным перакладзе, ну ці сканы на худой канец, хоць гэтага і нельга рабіць (копірайт і г.д.). Але аднаму важнаму эпізоду там не знайшлося месца: Чубака форэва!
Сне
2009
Размова са знаёмай журналісткай :)
ххх: зараз вельмі смешна ўспамінаць, як мы пачыналі працаваць на кампутарах
ххх: тады было прыкладна так: зробіш нейкі тэкст, а ён раптам знік. тэлефануеш тэхнічнаму дырэктару: леша, што рабіць? а ён кажа: націсні, напрыклад энтер. а я кажу: Лёша, ты не умнічай, а скажы, якую пімпачку па ліку злева ці справа клавіятуры
ххх: адзінае, што выбачае – мабыць
было гэта ажно ў 1991 годзе – страшна падумаць








