Паглядзела на Сяродземнае мора ў Порт Саідзе: у двух кроках ад Суэцкага канала (ноч і дзень бачная чарга з караблёў...) і прыкладна насупраць Фетхіе ў Турцыі, дзе я была ў іншым жыцці... Мора паўсюль дае аднолькавае пачуццё палёту...
цягнік да ст. Мост
Паглядзела на Сяродземнае мора ў Порт Саідзе: у двух кроках ад Суэцкага канала (ноч і дзень бачная чарга з караблёў...) і прыкладна насупраць Фетхіе ў Турцыі, дзе я была ў іншым жыцці... Мора паўсюль дае аднолькавае пачуццё палёту...
Абсалютна магічны вечар атрымаўся: доўгі шпацыр з сябрам па незнаёмых завулках роднага гораду, прабраліся на тэрыторыю рачных кранаў: адзін закінуты ("в безлюдных пространствах всегда веет космосом!"), а яшчэ два грузілі пясок, як два вялікіх прышэльца!.. Сонца зайшло, а мы прайшлі за раку: па дарозе сустрэлі майго лепшага сябра з часоў ліцэя, якога не бачыла 7 год! Ён, жонка і два малыша :)) Такое натхненне! Потым хадзілі басанож па рацэ, размаўлялі, глядзелі на вагні горада... Прынесла дадому поўныя кішэні космасу %)
Такім чынам, у мяне пад адным дахам цяпер ажно два металічных монстра: макусік і папярэдні мой верны памочнік, магутны мультымедыйнік Toshiba. І з нагоды апгрэйда надумала я ўжо даўно тошу прадаць, і развітваюся я з ім са слязамі на вачох, бо гэта адзіны комп, які вытрымліваў мае нагрузкі, які НІ РАЗУ ні прытармазіў і не рэбутнуўся, дзе яго не прасілі, працаваў без нараканняў і служыў мне верай і праўдай крыху больш за год. Скажу шчыра, ён па характарыстыках як цяперашні мой макбук про, але мак месцамі падвісае (!) пры аднолькавых нагрузках, але ўсё ж я шмат езжу, таму пакідаю такі мак сабе, а гэты - камусці з вас.
Ён брытанскай зборкі, бо прывезла я яго з Лондана, нядаўна памяняла вінт на большы па аб'ёме - цяпер там 500 Гб + 4 Гб аперацыёнка, 16'' экран, вага - 2.7 кг, 64-бітная Windows 7, 3.2 Мп камера, лічбавая клавіятура, Harman Kardon дынамікі, 3 юсб, дыскавод, кардрыдэр, Face Recognition - карацей, усё найлепшае, што можна атрымаць ад вінды - тут!
Гэта была першы і апошні здымак з таго траўрнага самотнага маршу вакзал - Кастрычніцкая - вакзал...
... А далей у мяне проста аднялася мова. Адняліся рукі, ногі, я не ведаю, што я пакінула на месцы, дзе цяпер ляжыць гэтая новая бліскучая плітка, па якой спакойна ступаюць іншыя людзі. Чарговая частка мяне застаецца ў чарговым знакавым месцы, чарговай адпраўным пункце гісторыі нас і іншых пакаленняў.
Мальчыкі і дзевачкі. Я ржу ў голас. Прабачце мяне, калі ласка, мой мозг роўным слоем размазаны па сценах. Я не пайду спаць, пакуль вы ўсе гэта не паглядзіце.