Блін!!!
Гэта шыза!!!

Сідзела, спакойна сабе рабіла прэзентацыю школьнага ўрока па гравітацыі. Спатрэбілася карцінка Юпіцера. Знайшла. Пакуль шукала, напісала лацінай Jupiter... Задумалася... Узгадала гаротнае дзяцінства... Песьню Sailormoon "Drop of Jupiter", запісаную на касэту з радыё Рокс (хнык...)... Задумалася яшчэ раз... Пачала шукаць у нэце. "Як ні дзіўна", знайшла. Знайшла відэё. Шукала далей. Знайшла мп3 фрідаўнлоад. Узрадавалася. Спампавала. Паслухала. Настальжы...

... І чорт мяне дзёрнуў паглядзець што там яшчэ смачненькага з музыкі на сайце ёсьць!!!

Называецца, прыплылі.

Я абажаю кантры. І соўл. Спампавала па пары песень (шукаць у нас я нават і не спрабавала, бо бессэнсоўна).

І - [CENSORED!!!!!!!] - я дзівам натыкнулася там на Patcy Cline!!!!!!!!  Божа, гэта найлепшая музыка і найлепшы голас, які я калісьці чула!!! Я чула яшчэ ў дзяцінстве, у фільму "Салодкія мроі", які зьняты паводле сапраўднага яе жыцьця... Амэрыканская кантры-сьпявачка, адна з самых выбітных. Вось тутака пра яе болей...

... Сіжу зараз, пазіраю на 65 Мб запампаванага і... кайфую :)))))) Колькі таго жыцьця?...

Таксама чытайце

  • http://chris_gomel.livejournal.com/ chris_gomel

    Добра, увечары.
    А што, гэта магчыма?? ;)

    • http://ant1killer.livejournal.com/ ant1killer

      канешне)) 20 беларусаў едуць за грошы арганізатараў, пакуль у спісе зарэгістраваных 26, так што шанцы ёсць

  • http://witaminych.livejournal.com/ witaminych

    I ты таксама пiсала песнi на касеты з РОКСА!! :))

    • http://chris_gomel.livejournal.com/ chris_gomel

      Таааак!!!!!!