Толькі што з універа. Ня ведаю, ці трэба было ў папярэднія годы для таго, каб атрымаць дыплом, абавязкова зайсці ў БРСМ і заплаціць там дань, але зараз гэта так. Я зла ня памятаю, прыходзіцца запісваць...



- Добры дзень, падпішыце, калі ласка, абхадны ліст
- Тааак... Прозьвішча!... Ммм.. Вы ў БРСМе?
- Не!
- Хмм.. А ў спісе вы ёсьць. Трэба плаціць членскі ўнёсак: 5000 (2 $ прыкладна)
- Прабачце, але я нічога не павінна вам плаціць, бо я не ў вашай арганізацы! (ды халера з гэтымі грашыма, тут прынцыповае НЕ і кропка!)
- Як пажадаеце. Можаце тады ісці, але без нашага подпісу і штампу дыплом вам не выдадуць!
- Я такі эксэлеўскі ліст вам за паўгадзіны набяру. Дакажыце мне, што я ў БРСМе (нармальна, праўда? Яшчэ паспрабуй дакажы, што ты не вярблюд! :()
- Зараз пашукаю вашу картачку.... (пашукала. няма. сядае за камп'ютар) Нумару білета няма... Вашыя дадзеныя прыйшлі да нас у 2005 годзе з іншай (302?) ячэйкі... То бок уступалі вы не у нас...
- Але я вам яшчэ раз кажу: Я НЕ ЎСТУПАЛА Ў БРСМ!!!
- Тады ідзіце гуляйце, усё роўна вернецеся і заплаціце!
Пры гэтым усім зайшоў яшчэ адзін хлопец: "Ой, я яшчэ і ў БРСМе! 5000? Вазьміце. Пайду, можа я яшчэ і ў прафсаюзе..."
У МЯНЕ НЯМА СЛОВАЎ!!! Гэта як называецца?? Грошы яны бяруць на рукі, праз касу нічога не праходзіць, што гэта робіцца, гэта называецца "усё роўна прыйдзеш і заплаціш" - дык гэта драбяза, а калі б па 50 баксаў збіралі, за ўсе годы членства, пакорлівыя студэнты таксама б глыталі моўчкі?? Я абураная, я проста ў шоку!!! Чаму ніхто нічога не кажа супраць?? Правільна: таму што ня хочуць праблем з атрыманьнем дыплома! Што рабіць??
UPD. З'явіўся на Эўрарадыё
![Last day of 2011 [9] Last day of 2011 [9]](http://farm8.staticflickr.com/7018/6695454541_01d23b5a99_t.jpg)
![Last day of 2011 [8] Last day of 2011 [8]](http://farm8.staticflickr.com/7004/6695454173_2d5657c297_t.jpg)
![Last day of 2011 [7] Last day of 2011 [7]](http://farm8.staticflickr.com/7001/6695453671_b7125dd559_t.jpg)
![Last day of 2011 [6] Last day of 2011 [6]](http://farm8.staticflickr.com/7151/6695453031_d94ce8e55e_t.jpg)
![Last day of 2011 [5] Last day of 2011 [5]](http://farm8.staticflickr.com/7024/6695452387_802f44dda1_t.jpg)






Pingback:Chris » Blog Archive » О, сіла і магутнасць СМІ! :)
Pingback:belarus.indymedia.ru » Автономное Действие - Беларусь » Паведамленне ад Студэнцкай Рады
Pingback:Chris » Blog Archive » БРСМ reminder