.
Учора былі ў бірманскай рэстарацыі. Наелася нейкай акацыі з арэхамі, увогуле - тут кожны прыём ежы як выпрабаваньне! Гэта тычыцца ў першую чаргу тайскага хаўчыка. Хочацца напісаць шмат, але шкада няма ілюстрацый: гэта лепей прынамсі бачыць, калі не спрабаваць, каб зразумець.
У бірманскай рэстарацыі было атмасферненька: статуэткі там розныя, кніжачкі... Гаспадыня была з валасамі ледзь не да падлогі і ростам максімум метр пяцьдзесят: нават я адчувала сябе гігантам! Ежа спецыфічная і нават суп з чачавіцы быў нейкім незвычайным. Праўда, я не прыдумваю! :)
Ну калі ўжо прыдумаюць прыстасаваньне для запісу пахаў ды смакаў!
Паспрабую пазней напісаць пра ежу разгорнута. Ну ці нападкасьціць ;)
![HOLGA [20] HOLGA [20]](http://farm9.staticflickr.com/8024/7210580508_36b454ce5b_t.jpg)
![HOLGA [19] HOLGA [19]](http://farm8.staticflickr.com/7096/7210583768_17b6fbc643_t.jpg)
![HOLGA [18] HOLGA [18]](http://farm9.staticflickr.com/8025/7210587084_d7bc9a702d_t.jpg)
![HOLGA [17] HOLGA [17]](http://farm8.staticflickr.com/7087/7210589786_983262f6c4_t.jpg)
![HOLGA [16] HOLGA [16]](http://farm6.staticflickr.com/5348/7210592754_65578a1817_t.jpg)





