Вось як.
Баюся цемры, як 15, 10, 5 год таму.
А пасьля непрыемных фільмаў - утрая баюся. І нічога не змагу з сабой зрабіць.
Выйсьці ў цёмны калідор у прыбіральню ці за вадой - выпрабаваньне не з простых. У такіх выпадках размаўляю сама з сабой ці сьпяваю ціха песеньку. Бо перад вачыма ў цемры пачынаюць лунаць жахлівыя кадры, эмоцыі, твары, постаці і галасы... Так было, калі я ўпершыню абглядзелася "Жах на вуліцы Вязаў". Так было зусім нядаўна, калі загінуў Тэхнік. Так было гэтай ноччу. Дзякуй Богу, яна аджывае свае апошнія хвіліны. Цяпер можна класьціся спаць. Мдзя, нэрвовая сістэма ні к чорту. І як проста сказаць: "Не заганяйся! Выкінь з галавы!" - а вы скажыце гэта маёй галаве, бо яна такая шызоідная, яна НЕ_ЗАГАНЯЦЦА ня ўмее - і ўсё тут... Трэба лячыцца, напэўна. Навязьлівыя думкі - гэта абсалютна нявесела.