“Бачына”????

Людзі, патлумачце мне, што за слова такое недаробленае: "бачына"?
Гэта маецца на ўвазе "сайт", калі я ўсё правільна разумею!
Дык вось: дзеля даведкі, інтэрнэт-site пішацца, а не sight!!!
site [ ] 1. 1) место; местонахождение, местоположение; позиция
sight [ ] 1. 1) зрение, вид; зрелище; образ. ( чего-л. )
                                                                                                       (Lingvo)
слова-мутант!...

Таксама чытайце

7 каментароў на ““Бачына”????”

  1. stashek сказаў:

    На колькі я разумею паходжанне – гэта калька з рускай “страницы”, якая спярша пераўтварылася ў “старонку”, а старонка ў сваю чаргу пераўтварылася ў бачыну (“сторона” -> “бок”).

    • Ананім сказаў:

      Я бачыў слова “бачына” ў тэкстах 20-х гг. Хутчэй за ўсё яно якраз старэйшае за “старонку”

  2. Ананім сказаў:

    Што за моладзь пайшла? Усё ў вас з ангельскай пайшло! Бачына – старонка, і слова досыць старое, прынамсі я бачыў яго ў тэкстах 20-х гг. Neither site nor sight

    Апошні радок (“грамацеі…”) прыбярыце, а то неяк няёмка выходзіць :)

  3. anka_menskaja сказаў:

    Ну, шаноўны ананім, тут не на моладзь трэба наракаць, бо слова-та сапраўды ангельскае:-) І чаму б не пакінуць яго ў зыходным варыянце? Крыс, я б так і пакінула…

Пакіньце каментар