Апошні пост: падрабязна пра Медыябаркэмп

Ну не пасьпяваю я ўсё выкладваць своечасова, ну нічога ў гэтым няма дзіўнага і страшнага! :)

Затое надыходзіць час для запозненых успамінаў, настальгіі і тых самых пачуцьцяў, што былі там...

Па просьбах некаторых з вас: што было на Медыябаркэмпе? Трохі ўражаньняў + аналіз:

Гэта быў адзін з самых лепшых баркэмпаў у эмацыйным плане: праўду казаў Аляксей Крывалап, арганізатар Медыябаркэмпа, што мора, дарога да мора і тое самае мора ў якасці сурпрыза - усё гэта надало спецыфічную станоўчую атмасферу ўсяму мерапрыемству і ўсёй тусоўцы. Мне не былі патрэбныя нават шыкоўныя прэзентацыі і даклады ад мегагуру - мне было дастаткова быць унутры гэтай вялікай медыйнай падзеі, быць ейнай часткай!

Прэзентацыі былі на дзіва добрыя. Магчыма, гэта мне нарэшце пашэнціла з аўдыторыямі, у якіх я аказвалася ў той ці іншы момант. Але не выключана, што адбор удзельнікаў насамрэч даў плён - не было выпадковых людзей, усе былі розныя, але па-рознаму датычныя медыйнай сферы. Нават п'яныя паэты выдавецтва "Галіяфы" зусім не раздражнялі і не псавалі настрой: так, піва на прэзентацыі - гэта нахабства, так, раздача бальзама ў якасці "дэгустацыі" - гэта жэсьць, так, быць п'янымі ў зюзю ўжо з першых момантаў у чароўным лесе ля Ніды - проста-напраста свінства! Але я цудоўна разумела, што, відаць, гэта ўсё адна вялікая тусоўка з арганізатарамі, і іх нельга было не запрасіць, бо яны прадстаўлялі... хммм... ну я ня ведаю... іншы культурны пласт Беларусі! У мяне да іх было нешта кшталту  спагадлівасці, як да шкадлівых дзяцей. Яны атмасферу сапсаваць ня здолелі - надта яна была чароўная!

Былі рабяты з Моладзевага Праваабарончага Руху, з Расеі, я чула абсалютна розныя прэзентацыі, абсалютна нечаканыя - такія, як прэзентацыі канкрэтных арганізацый, што на баркэмпах увогуле рэдкасьць. Мы абмяркоўвалі будучы Байкэмп-2, будучыню байкэмпаў у цэлым, глядзелі файныя відзюшкі,  слухалі пра Айфоны, грамадзянскую журналістыку і г.д. - спектр быў нерэальна шырокім, і менавіта гэта мяне і зачапіла ;) А яшчэ было мора, майскія жукі, моцны вецер, адзін душ на ўсіх адна душа на ўсіх, піва, шашлык, раннія сняданкі на паветры, як у сапраўдным дзіцячым лагеры, доўгія размовы аб усім на свеце, позіркі, усьмешкі, зноў позіркі. Я ўжо даўно не знаёмілася на баркэмпах з новымі людзьмі, бо яны там заўсёды адныя і тыя ж, а тут... мне хацелася запомніць імя кожнага і сабраць усе-усе кантакты :) Дзякуй вам усім за мае такія чароўныя ўспаміны!!!



Таксама чытайце

Адзін камэнтар на “Апошні пост: падрабязна пра Медыябаркэмп”

  1. Volja сказаў:

    А што ў Наты з джынсамі на 7-май фотцы зьверху?:)

Пакіньце каментар