Нарэшце я пачынаю фотапосцінг пра Турцыю. То бок, працягваю свае сціплыя пачынанні пару дзён таму.
На другі дзень нам надакучыла ў Анталіі, мы паехалі на захад краіны, у маленькі прыморскі горад Фетхіе. Дарога была праз горы. Маленькі аўтобусік вёз нас з хуткасцю пад 90 па крутой горнай дарозе, зрабіў вялікі прыпынак на 15 хв пасярод шляху, ехаў каля 4 гадзін і каштаваў 18 лір (9 эўра).


У Фетхіе мы не затрымаліся надоўга, бо прыехалі ў самае пекла, падавалася, зараз пад нагамі расплавіцца асфальт у вадкасць. Таму мы накіраваліся наўпрост у Карагозлер, пасёлак у кіламетры ад цэнтра Фетхіе, у заліве. Тут мы жылі ў за 13 эўра з чалавека за суткі. Нямала, але гэта найтаннейшы варыянт, які можна было забукіць з дому праз нэт.




Акрамя машын у гаражах яшчэ і лодкі...

... Таму што вось...

Вось Ферах Пансіён, дзе мы жылі


А вось што нас чакала за гарой, калі мы пайшлі на шпацыр:

Па гарах у пошуках мора на заходзе сонца было досыць.... калярова!


У гэтым рэгіёне Турцыі на беразе мора растуць сосны і кедры

Празрыстая вадзічка. Як вам?

Закат над морам

Мабільны блогінг. Маўчу, маўчу пра лайф :)

Працяг будзе...
![HOLGA [20] HOLGA [20]](http://farm9.staticflickr.com/8024/7210580508_36b454ce5b_t.jpg)
![HOLGA [19] HOLGA [19]](http://farm8.staticflickr.com/7096/7210583768_17b6fbc643_t.jpg)
![HOLGA [18] HOLGA [18]](http://farm9.staticflickr.com/8025/7210587084_d7bc9a702d_t.jpg)
![HOLGA [17] HOLGA [17]](http://farm8.staticflickr.com/7087/7210589786_983262f6c4_t.jpg)
![HOLGA [16] HOLGA [16]](http://farm6.staticflickr.com/5348/7210592754_65578a1817_t.jpg)





