Light Columns, originally uploaded by Christina Karchevskaya.

Моцны мароз, і з нашага вакна відаць вось такую прыгажосьць у поўны рост. Зафотаць пасьпела толькі рэшткі цуда, найлепшае прайшло да таго, як я дадумалася зганяць за штатывам і прымарожвала дрыготкія рукі да фоціка...

Калі я яшчэ жыла ў Гомелі, у нашым Заходнім р-не падчас астранамічных метэорных патруляў у моцны мароз на полі (мясцовыя зразумеюць)) былі бачныя вось такія ж слупы, толькі белага колеру, над цэнтрам горада. Памятаю, як лакальны тэлеканал на наступны дзень пішчаў пра НЛА і іншыя жахі... Але ж усё нашмат прасьцей: крышталікі лёду выстройваюцца слупамі, і, як маленькія лінзачкі і люстэркі, накіроўваюць зямное сьвятло ўгару. Вось вам і слупы сьвятла над горадам!

Таксама чытайце

  • XBOPbI

    афігенна) я ў той дзень, як пабычыў твой допіс, глянуў у вакно, але падобнай прыгажосьці не было.
    і камент тады штосьці не запісаўся(