Гэты мажны гусь сустрэў нас на ўваходзе ў адзін з самых лепшых пляжаў Турцыі

За платнай будачкай, дзе мы выклалі кроўных 2 эўра з носа (студэнтам - 50% зніжка, але без айсіка ніхто табе не паверыць), адкрыліся зялёныя краявіды і падняўся трапічны пах розных кветак і лісця. Нечакана!

Алюдзеніз - кароткая каса, якая аддзяляе адкрытае мора ад мясцовага "мёртвага мора": дробнага, цёплага, празрыстага і салёнага марскога заліўчыка.

Вада там, канешне, пераўзыйшла ўсе чаканні!

Ну, вось і ўсё, з'язжаем. Фоткаю мясцовае цікаўнае насельніцтва :)

Ноч у аэрапорце. Візэйр транспарціраваў нас у Кіеў а сёмай раніцы наступнага дня...

Таксама чытайце