Афрыка!

Зараз я ў аэрапорце Ёханэсбурга і пакуль хапае батарэі на кампе, можна запосціць фотак, таму што мае шчаслівыя мімімі вам адтуль не пачуць, а значыць віжуал — нашае ўсё!

Я нават ня ведаю, з чаго пачаць расповед 🙂 Час праляцеў так імгненна, што я дасюль не веру, што гэта ўсё было насамрэч.

Напэўна, я ўсё ж апішу ўсе гэтыя эмоцыі і ўражанні падрабязна і ў больш літаратурнай форме, чым пост у блогу, але пра гэта пакуль рана казаць 😉

Калі каротка: я вяртаюся з афрыканскага падарожжа, Варшава — Франкфурт — Ёханэсбург — Кейптаўн — Мыс Добрай Надзеі 🙂 Фоткі буду выкладваць пад настрой, храналагічны парадак — гэта сумна 🙂 Але пачну ўсё ж з вылета.

Дарога

Дарога заняла 2 гадзіны да Франкфурта + 10 з нечым гадзін да Ёбурга. Пакуль ляцелі над усёй Афрыкай, Зямля ў гэты час варочалася праз ноч. Над экватарам моцна трэсла, я амаль не спала. South African Airlines вельмі прыемныя, у палёце раздаюць наборчык з неабходнымі прадметамі а-ля падарожнай зубной шчоткі і гд, я папрасілася сесці ля вакна, дык мяне перасадзілі на месца над крылом ля аварыйнага выхаду і навучылі, як праводзіць эвакуацыю самалёта, ок 🙂

Афрыка сустрэла шчыльнай воблачнасцю ў першы дзень. Аблокі былі ажно да вышыні 11.000 м, я не магла паверыць сваім вачам! Але ўжо на заўтра вылезла сонца і нагрэла паветра ажно да 27 градусаў! Далей было толькі гарачэй. Вось ён, Ёханэсбург. Правабаковы рух, залатыя шахты паабапал дарогі, шматпавярховікі і трушчобы, чорныя і белыя. Хоць я была настроеная на пазітыў, некалькі знаёмых распавялі, што тут высокі ўзровень злачыннасці і ў цэнтр ледзь не савацца, а калі ідзеш — хаваць камеру і сачыць за торбай, таму што арудуюць банды і высокая ступень крадзяжоў і нападаў. А яшчэ тут у 30% насельніцтва — СНІД.

Вось гэтыя жоўтыя горкі — былыя залатыя шахты. У часы апартэіду тут здабывалі золата, таму ландшафт горада разнастайны, а раней была амаль раўніна.

Вось так было ў другі дзень. Прыехаўшы з -20 я доўга не магла прызвычаіцца і арганізм быў у шоку)

Кола агляду з футбольнымі мячыкамі-кабінкамі, недалёка ад вялікага стадыёна, пабудаванага спецыяльна для сусветнага кубка па футболе пару год таму.

А вось і сам стадыён.

У Афрыцы дрэвы вось такой вышыні 🙂

Працяг будзе…

Подпишись на мой канал в Telegram

Stay in the loop! Все самое интересное, что попадается мне. Лайфхаки, полезные ссылки, свежий контент ТУТ

© 2023, Christina Bodendorfer •  Все права защищены

При использовании материалов обязательно письменное разрешение автора.