Афрыка [3]: Ва ўнівер… без іспытаў!

Афрыка [3]: Ва ўнівер… без іспытаў!

Ва ўніверах Паўднёвай Афрыкі няма ўступных іспытаў: на вучобу залічваюць паводле адзнакаў з атэстата. Адзнакі ў школах выстаўляюць не па балах, а ў адсотках, то бок нашая "10" - гэта іх "100%", і апошнія гады ў школе як правіла вельмі цяжкія. У іх 7 прадметаў: ангельская, афрыкаанс, асновы бяспекі жыццядзейнасці і матэматыка, яшчэ тры прадметы школьнік выбірае сам, у залежнасці ад профілю.

У склад Універсітэта Ёханэсбурга ўваходзіць тры былыя ўніверсітэты: Вітвотэрсрэнд (існаваў з 1922 года), Рэнд Афрыкаанз (з 1966 г.) і ўніверсітэт Віста (уключна з тэхналагічным і педагагічным каледжамі, пераважна для чорных). Зараз гэта вялікі мультыкультурны кампус, тут вучацца студэнты з больш як 50 краінаў.

Johannesburg University [2]

-- ВЯЛІКІ ФОТАРЭПАРТАЖ на Еўрарадыё -- || --  + ПО-РУССКИ (хутка) --  

AFRICA on FLICKR

Мне вельмі спадабалася, як рэкламуецца Універсітэт Ёханэсбурга на бігбордах гораду. Вось, паглядзіце. Галоўны слоган: "Будзь кім захочаш!".

Пераважная большасць студэнтаў — чарнаскурыя. А белыя тусуюцца з белымі. Сегрэгацыя нашага стагоддзя… Яны ходзяць па кампусе з парасонамі, хаваюцца ад сонца: на двары нашая сярэдзіна лютага — іхні разгар жніўня, +32.

Johannesburg University [5]

У адным з будынкаў кампуса замест простай сталоўкі, як у нас, цэлы калейдаскоп розных "хутка-смачна": бургерныя, піцэрыі, і нават сушы-ту-гоў. На прыступках аднаго з карпусоў нехта прадае свае старыя падручнікі.

Johannesburg University [6]

Johannesburg University [7]

Johannesburg University [3]

Johannesburg University [1]

Johannesburg University [8]

Афрыка:

Афрыка [1]: Ёханэсбург
Афрыка [2]: «Толькі для белых!»
Афрыка [3]: Ва ўнівер… без іспытаў!
Афрыка [4]: Горад-гета для чорных — цэнтр паўстання … школьнікаў!
Афрыка [5]: Узгорак Канстытуцыі і турма Мандэлы
Афрыка [6]: У госці да Караля Льва!
Афрыка [7]: Кейптаўн — горад пад самым сінім небам!
Афрыка [8]: Касмічны ландшафт Кейптаўна і Сталовая гара
Афрыка [9]: Далей — толькі Антарктыда!
Афрыка [10]: А на салодкае — пінгвіны!

Total Views: 207 ,