Афрыка [10]: А на салодкае — пінгвіны!

Афрыка [10]: А на салодкае — пінгвіны!

Кейптаўну пашанцавала літаральна з усім: пачынаючы ад геаграфічнага становішча ды вельмі мяккага клімату і заканчваючы багатымі флорай з фаўнай. Натуральна, скажаце вы, у кожнай краіне яна па-свойму багатая і разнастайная. Але калі выходзіш з кавярні, падыходзіш да берага і — бачыш марскіх ільвоў проста ў вадзе ля драўлянага мастка, а потым ад'язджаеш ад горада ў бок Мыса Добрай Надзеі — і бачыш сапраўдных пінгвінаў, ад захаплення пачынае адымаць мову!

-- ВЯЛІКІ ФОТАРЭПАРТАЖ на Еўрарадыё --

AFRICA on FLICKR

Тут зліваецца два акіяны: Атлантычны ды Індыйскі. Але канкрэтна гэты бераг лічыцца "Атлантычным": вада тут вельмі халодная, ніхто не купаецца, я ўвайшла ў ваду дык потым зуб на зуб не трапляў: градусаў 5 адсілы!

Cape Town [11]

Забаўная форма ракушак там: конусы!

Cape Town [12]

Cape Town [13]

Cape Town [14]

Тут адносна дарагі раён: зняць кватэру тут будзе недзе даляраў 400. Але ў горадзе ёсць раёны, дзе можна зняць і за 150.

Cape Town [15]

Cape Town [16]

Evening in Cape Town

Cape Town [17]

Cape Town [18]

Cape Town [19]

Трэнажоры проста на вуліцы 🙂

Cape Town [20]

Cape Town [22]

Загарадняя дарога

African Road

Адзін добры чалавек сказаў мне, што "пабываць у Кейптаўне і не з'ездзіць на вінную дэгустацыю — гэта злачынства!". Дзякуй 🙂 Таму што гэта было насамрэч крута: плаціш недзе 2$, выбіраеш 5 любых віда віна на спробу (грам па 50) + даюць 5 відаў сыру на "тэст-драйв". Па тэрыторыі бадзяліся пьяненькія ўжо турысты, якія, было бачна, ужо прайшлі некалькі курсаў і з'язжаць не збіраліся :)))

Wine Farm in Cape Town [2]

Wine Farm in Cape Town [1]

У ваколіцах горада таксама знаходзіцца кракадзілавая ферма. Тут жыве каля 1000 такіх драпежнікаў! За імі даглядаюць людзі: напрыклад, пры нас іх кармілі куранятамі. Палову з агульнага ліку гэтых жывёлаў людзі выпускаюць на волю, а палову пускаюць на торбачкі, абутак і кракадзілавы тлушч, які з'яўляецца самым моцным у свеце антыбіётыкам.

Croc Farm in Cape Town [7]

Croc Farm in Cape Town [6]

Croc Farm in Cape Town [5]

Croc Farm in Cape Town [4]

Croc Farm in Cape Town [3]

Croc Farm in Cape Town [2]

Croc Farm in Cape Town [1]

А гэта — парк для львоў. Як вядома, у Афрыцы не водзяцца тыгры, а львы могуць жыць толькі на волі. Але гэты парк спецыялізуецца на тым, каб выратоўваць ільвоў з заапаркаў, цыркаў і іншых "турмаў" для жывёл. Але такія жывёлы ніколі не змогуць выжыць у дзікай прыродзе, менавіта таму іх селяць тут: кормяць, даглядаюць, шукаюць ім апекуноў, якія плацяць за побыт і ежу львоў. І, каб яшчэ хоць нейк зарабіць ім на чарговую цукровую костку, паказваюць турыстам.

Lion Park in South Africa [6]

Lion Park in South Africa [5]

Lion Park in South Africa [14]

Lion Park in South Africa [3]

Lion Park in South Africa [2]

Lion Park in South Africa [1]

Ля Кейптаўна знаходзіцца выспа марскіх ільвоў і бераг пінгвінаў. Ільвы лёгка робяць заплывы да мацярыка, каб пахарчавацца рыбкай, якой кормяць іх турысты і рыбакі. А львамі час ад часу прыплываюць пажывіцца вялікія белыя акулы, іх галоўныя ворагі.

Seals in Africa [5]

Seals in Africa [4]

Seals in Africa [3]

Seals in Africa [2]

Seals in Africa [1]

Кажуць, што пінгвінаў калісьці даўно прыбіла на вялікай ільдзіне да берагоў Паўднёвай Афрыкі. Тады там было некалькі пар, але людзі сталі за імі даглядаць — і ў выніку цяпер іх каля 70 пар. На іх прыходзяць паглядзець турысты, але, натуральна, турбаваць, карміць і дакранацца забаронена (хоць так ахвота!). Яны зусім маленькія, можа, 40-50 см у вышыню, рухаюцца павольна і мала, таму яны выглядаюць, як дзесяткі. Клімат іх задавальняе: відаць, таму, што на "іх" беразе дзьме моцны халодны вецер, а вада рэдка праграваецца да 5 градусаў.

African Penguins! [1]

African Penguins! [18]

African Penguins! [17]

African Penguins! [16]

African Penguins! [15]

African Penguins! [14]

African Penguins! [13]

African Penguins! [12]

African Penguins! [11]

African Penguins! [10]

African Penguins! [9]

African Penguins! [8]

Бяскрайняе мімімі!

African Penguins! [7]

African Penguins! [6]

African Penguins! [5]

African Penguins! [4]

African Penguins! [3]

African Penguins! [2]

Вось і ўсё! 🙂 Я паказала вам ўсё, што хацела з Паўднёвай Афрыкі 🙂

Афрыка:

Афрыка [1]: Ёханэсбург
Афрыка [2]: «Толькі для белых!»
Афрыка [3]: Ва ўнівер… без іспытаў!
Афрыка [4]: Горад-гета для чорных — цэнтр паўстання … школьнікаў!
Афрыка [5]: Узгорак Канстытуцыі і турма Мандэлы
Афрыка [6]: У госці да Караля Льва!
Афрыка [7]: Кейптаўн — горад пад самым сінім небам!
Афрыка [8]: Касмічны ландшафт Кейптаўна і Сталовая гара
Афрыка [9]: Далей — толькі Антарктыда!
Афрыка [10]: А на салодкае — пінгвіны!

Total Views: 300 ,