Адукацыйны візіт у Брусэль
Калі сярод вас ёсьць людзі, якія з’яўляюцца спецыялістамі ці вельмі зацікаўленымі ў галіне адукацыі і навукі, у вас ёсьць шанец патрапіць у групу людзей, якія праз паўтара месяца паедуць у адукацыйную паездку ў Брусэль на сустрэчу “Палітыка Эўрапейскага Звязу у галіне навукі і адукацыі”.
Перавагу ў наборы групы будуць аддаваць навукоўцам, даследчыкам, парламентарам і прадстаўнікам грамадскіх арганізацый краіны.
У далучаным файле – аплікацыя, дэдлайн падачы заяўкі - 20 кастрычніка, аплікацыі дасылаць па адрасе minsk.brussels@gmail.com
Даты паездкі: 23-26 лістапада 2009 г.
info@democraticbelarus.eu
www.democraticbelarus.eu
Аплікацыйная форма тут






