Некаторы час таму сутыкнулася з дзіўным пачуцьцём. У сваім жыцьці я сустракаю людзей не проста падобных на мяне, а занадта падобных на мяне. Я не кажу пра аблічча: мы не абавязкова будзем падобнымі адзін на аднаго зьнешнасьцю. Але падабенства ва ўсім астатнім... Я адчуваю, як ток бяжыць унутры мяне ад позіркаў, доўгіх позіркаў вочы ў вочы...
    Зь дзяўчынамі прасьцей: ужо не раз атрымоўвалася так, што я вось з такімі "блізьнятамі"-дзяўчынкамі знаёмілася і мы станавіліся лепшымі сяброўкамі.
     З хлапцамі - абсалютна наадварот. Нейкае адштурхваньне, нейкі неадчувальны бар'ер не дазваляе нам наблізіцца адно да аднаго... І тады ўсё, што ў нас застаецца: гэта позіркі... Але позіркі гэтыя прымушаюць спыняцца час і ўвесь рух навокал, ствараюць вакуўм вакол нас двох, не даюць адвесьці вачэй, не даюць сказаць ні слова... Але ў гэтых працяжных позірках не застаецца месца словам, зь якіх можа пачацца звычайнае знаёмства... Таму што мы ўсё адзін пра аднаго ведаем, дзеля гэтага знаёміцца неабавязкова... Больш за тое: мы нават ведаем, што будзе далей, калі мы пазнаёмімся, а таксама тое, што добра гэта ня скончыцца... Таму мы глядзім адно аднаму ў вочы, а ў вачох - вогнішча, якое ня зблытаеш ні з чым...

Таксама чытайце

  • http://berenika_b.livejournal.com/ berenika_b

    прыгажуня! што цябе на калегіюме не відаць? ці пакінула нас?)

    • http://chris_gomel.livejournal.com/ chris_gomel

      Не пакінула! Спачатку была тыдзень не ў Беларусі, а зараз залікі-курсавая :( Я буду-буду!!!))

  • http://shielda.livejournal.com/ shielda

    ай-ёй =)

    выпадкова трапіла на ваш запіс, і адразу падумалася: як пра мяне напісана)) проста ўжо каля двух месяцаў высвятляю ў ва ўсіх знаёмых, ці здараецца ў іх такое ж (у сэнсе абсалютнае супадзенне думак/настроеў/паводзін/адносін да ўсяго/і г.д. з іншымі людзмі).
    зараз бачу — здараецца! гы. дзякуй))

    • http://chris_gomel.livejournal.com/ chris_gomel

      Re: ай-ёй =)

      Ну дзякуй-дзякуй)) Прыемна, што Вам прыемна))