Аддам задарма

Пераезд, ага. Як і абяцала, вешаю фоты рэчаў на раздачу. Толькі забраць трэба хутка - цягам сённяшняга дня да 19 ці ў панядзелак да 19. Малочны шакалад вітаецца :)

Лот №1. Марцінсы, 38 памер (+цёплыя шкарпэткі). Ля носа дзірачкі, але ў астатнім усё выдатна, юзала 2 зімы.

Лот №2.Фіялетавыя кеды (Прага, Нью Ёркер). Свежапасціраныя :)

Лот №3. Гарбата з Турцыі. Чорна, буйналіставая. Грам 300.

Лот №4. Аромаалей "Елка". Выюзала кропель 20.

Лот№5. Шалік, б-у месяца 3.

Лот №6. Свечкі

Лот №7. Алдовы аб'ектыў, кольца для макра, 3 светлафільтры (зялёны, сіні, чырвоны)

Лот №8. Заварачнік

Лот №9. Дыск з ПДД рэдакцыя 2008 года

Лот №10. Штатыў

Лот №11. Палачкі, набор з 12 пар, засталося 10

Лот №12. Пустыя карткі "Эўра <26" (гуглім самастойна). 4 штукі. Уклейваеце сваё фота - і фсо.

Лот №13. Куча замежнай макулатуры. Пажадана забраць усё гэта аднаму чалавеку :)

Лот №14. Мех спецый (разбірацца ўлом, але там нейкія размарыны, карыцы, польскія соўсы і г.д.)

Лот №15. Аранжавыя гетры. Б/у 1 ці 2 разы

Лот №16. Мех з дробязьзю. Збіралася каля года, лічыць не хачу нават. Калі не забярэце, пайду аддам бабулям у пераходзе. Але лепш забярыце і аддайце ім самі!

Час пайшоў, чытаю каменты і рэплаі ў твітэры.

Таксама чытайце

28 каментароў на “Аддам задарма”

  1. Радаслава сказаў:

    О, а можна мне 3, 7, і 8?
    А шакалад проста ці з разынкамі\гарэхамі?)

  2. _kum_ сказаў:

    Гм. Гэта ў Гомлі?

  3. [...] This post was mentioned on Twitter by Chris, Natalia M.. Natalia M. said: RT @kryscina_by: Аддаю задарма, налятай! (фоталоты) http://kryscina.com/addam-zadarma/ #addam #minsk [...]

  4. Stakrotka сказаў:

    Хм… Якога памеру кеды? І яшчэ нумар 10 хацелася б.=)
    Я магу ў панядзелак у любы час, калі вам зручна.

    • Kryscina сказаў:

      Калі прыглядзецца да кед, то бачна, што там стаіць маркіроўка 38 :) Хаця імхо яны на паўпамера меньш у рэале.
      Штатыў аддаю :)
      У панядзелак давайце ў гадзінак 17, напішыце на chris.gomel-at-gmail.com, дам адрас-тэлефон

  5. volatility_by сказаў:

    а можна мне гетры, спецыі і елку?

  6. volatility_by сказаў:

    а можна гетры, спецыі і елку???

  7. Tańka сказаў:

    можна 5 і 12?:)
    магу забраць у панядзелак ў любы час)

  8. Шуршун, который Доктор Вовху) сказаў:

    Жаль, что я сейчас в Гомеле. С удовольствием опробовал бы твои приправы, вспоминая теплыми словами)) Может оставь хоть кому, а я потом заберу, как приеду :О) Кстати, и лот №15 знаю кому можно подарить ;О)
    Видимо я что-то упустил из твоих постов… Ты насовсем?

    • Kryscina сказаў:

      Шурш, во праблема, прывязу я табе прыправы! Акурат заўтра буду :) Набяры мяне ўвечары, ок?
      І гетры захаплю) Ты не пра Ночку, не? :)

  9. CatZ сказаў:

    А можно одну из 12? Плииз!

  10. НеБрежнев сказаў:

    а мне специи плз )

  11. palasatka сказаў:

    А 10ы яшчж можна?

  12. Dzyoseito сказаў:

    Я летом в Европу поеду думаю одна из 12 лота пригодится) Если можно =)

    • Kryscina сказаў:

      Можна. Сёння з 17 да 19 чакаю, потым з’язжаю. Пішыце на мыла, дам тэлефон-адрас (chris.gomel@gmail.com)

Пакіньце каментар