Адчуваю.

Не магу зразумець, адкуль узялася гэтая уразлівасць і слабасць. Пачуваюся чарназёмам, на якім вось-вось і штосьці прарасце... Усё вельмі востра, вельмі балюча, кожная эмоцыя - электрычнасць па ўсім целе, кожнае слова ў скайпу - іголка ў сэрца, кожная ўсмешка ў метро - надзея і радасць.

Бачу ўсё ў інфрачырвоным, бачу праявы цеплыні і іду на іх, нібы котка. Даўно спаліла сабе вусы ды брові, апякла нос, але ўсё яшчэ іду на гэтае цяпло, халера яго бяры, іду і пакутую, бо там пачухаюць за вухам ды дадуць заснуць, палаўшы галаву на плячо, зусім па-чалавечы пяшчотна.

І сняцца такія добрыя і доўгія сны, у якіх ёсць усё і няма нічога, у якіх Ты такі знаёмы, такі блізкі, ты ведаеш мяне, ты глядзіш мне ў вочы, цягнешся да мяне, а я захлынаюся ў пяшчоце і шукаю выйсце з гэтага зачараванага кола...

... А потым мяне струсяць з каленяў, не даўшы прачнуцца, а я толькі каротка абуруся пра сябе скрозь дрымоту, матну хвастом, пакрыўджуся ад таго, што кінулі так грэбліва і ў спешцы, але доля котак - з любой вышыні падаць толькі на лапы.

Таксама чытайце

Пакіньце каментар