Сьнежны сьнежань засьнежыў Шэры Горад.
... І мною апанаваў спакой.

Таксама чытайце

  • http://titikaca.livejournal.com/ titikaca

    я вчера вечером попала в хоровод снежинок :) благодать!

  • http://palivac.livejournal.com/ palivac

    Ёсць лепшы верш:
    Сьвежым сьнегам асыпаў сьнежань
    вайстраверхія дахі вежаў,
    камяніцы, каменьне брукаў, бровы жвавых наўзьдзіў людзей.
    Пад асьнежаны сэрца стукат
    выплятаю я сетку сьцежак
    на бязьмежным абсягу сьнежным, дзе ружовы разьліўся дзень.
    Места сьпіць… Ды ўжо званьніцы
    клічуць пышных і клічуць ніцых
    выйсьці, вочы ўзьняўшы ў вышу,
    хай сабе не маліцца – спачыць.
    Белы вецер нясе, калыша
    гэты кліч… І далечам сьніцца:
    нехта белы, найбельшы кліча
    іх, блакітных, ад злога ўцячы.
    А куды ўцячы нам, нясытым
    ні ўсьмешак, ні сьлёз
    не блакітным,
    не асьнежаным белым сьнежнем -
    толькі шэрым і думкай і ўсім.
    Хай заходзіцца з плачу ў вежах
    звон па звоне,
    ніхто ж карытаў,
    поўных клунь, у зямное ўшыты,
    не пакіне, дарма прасіць!
    Сьвежым сьнегам асыпаў сьнежань
    вайстраверхія дахі вежаў,
    камяніцы, каменьне брукаў,
    бровы жвавых наўзьдзіў людзей.
    Пад асьнежаны сэрца стукат
    дапляла я мярэжу сьцежак
    на бязьмежным прасьцягу сьнежным,
    дзе ружовы разьліўся дзень.