Усё вырашылася посьпехам!
Я ўладкавалася на працу выкладчыкам інфарматыкі ў беларускамоўную школку!!!

Гэта проста ШЧАСЬЦЕ!!!! Абставіны склаліся найцудоўнейшым чынам, усё проста ў шакаладзе, я мега-задаволеная :)))))))))

Ужо ведаю, што буду выкладаць у малятак (cярэднія класы), ведаю расклад, ведаю, на чым кожны клас спыніўся, узяла падручнікі і буду рыхтавацца :))) Калектыў настаўнікаў, дырэктарка, завуч - усе, з кім я за сёньняшні дзень пазнаёмілася - цудоўныя людзі :) Нейкі загадкавы адзінаццацікласьнік ужо западозрыў, што я новая настаўніца :)) Працаваць пайду з панядзелка ;) І яшчэ вельмі файна, што так вырашылася пытаньне з практыкай: мяне павінны былі накіраваць у 51 школу з рускай мовай выкладаньня ;)

P.S. А яшчэ я, пакуль праглядала журналы, прыйшла да высновы, што мне давядзецца вучыць дзетак файных пэрсанажаў: Піта Паўлава (N.R.M.), аднаго з нашых юрыстаў у БХК, прадстаўніка ААН у Беларусі і некага з "Народнай Волі".... :)))

Рейтинг блогов

Таксама чытайце

  • http://nicolaev.livejournal.com/ nicolaev

    vinšuju! :)

    • http://chris_gomel.livejournal.com/ chris_gomel

      Дзякую! :))

  • http://kapialush.livejournal.com/ kapialush

    Прымай мае віншаваньні :)

    • http://chris_gomel.livejournal.com/ chris_gomel

      Прымаю, дзякуй :))

  • http://liaxey.livejournal.com/ liaxey

    Мае віншаваньні!
    Што за школа?
    P.S. Дарэчы, я 10 год правучыўся ў 51-ай ажно да 93 году.

    • http://chris_gomel.livejournal.com/ chris_gomel

      Дзякуй! 23

  • http://_nevr_.livejournal.com/ _nevr_

    Віншую. Хаця 51 школа ў плане фізікі ды матэматыкі лепшая у Беларусі ;-)

    • http://chris_gomel.livejournal.com/ chris_gomel

      Гы, ты думаеш, яно мне трэба? Я не ацэньваю на дадзены момант свае веды дастатковымі для выкладаньне ў фізмат школе, а па-расейску дык і падаўна. Я або буду выкладаць па-беларуску, або не буду выкладаць увогуле!

      • http://_nevr_.livejournal.com/ _nevr_

        Не, зразумела. Проста выкладаць тым, каму начхаць на тое, што ты выкладаеш – гэта, імха, не цікава. Хаця ты ўсё роўна будзеш весьці інфарматыку, а не фізіку…

        • http://chris_gomel.livejournal.com/ chris_gomel

          А хто сказаў, што ім будзе нецікава? Цікава-нецікава – гэта справа не вучняў, а настаўніка! І калі ім нецікавы прадмет, значыць, яго проста нецікава выкладаюць!

          А інфарматыка ім будзе цікава ў любым выпадку. Будзь яны хоць мільён раз лінгвістамі і гуманітарыямі, без камп’ютэра зараз нікуды, і яны гэта разумеюць.

          • http://_nevr_.livejournal.com/ _nevr_

            Так, ад асноў інфарматыкі (фактычна – ад элементарных навыкаў карыстаньня камп’ютэрам) яны нікуды ня дзенуцца. Таму у прошлым пасьце і стаяла мнагазначнае шматкроп’е ;-) А вось калі б ты выкладала фізіку… То тут далёка ня ўсё залежыць ад настаўніка. Як прадмет не выкладай, але калі сярэднему вучню з сярэдняй школы начхаць на Ньютана з яго законамі, яго значна больш КамедыКлаб цікавіць – з гэтым нічога ня зробіш. Спадзяюся, што табе ў гэтым пляне пашанцуе :)

  • http://andorac.livejournal.com/ andorac

    Віншую!

    • http://chris_gomel.livejournal.com/ chris_gomel

      Дзякуй! :)))

  • http://reginaz.livejournal.com/ reginaz

    Віншую! Поспехаў ў навучальным працэсе!

    • http://chris_gomel.livejournal.com/ chris_gomel

      Шчыра дзякую! :)

  • http://zmagarka.livejournal.com/ zmagarka

    віншую :)

    • http://chris_gomel.livejournal.com/ chris_gomel

      Дзякуй! :))

  • http://praletar.livejournal.com/ praletar

    дык ГЫХ! віншую! чым нас болей – тым іх меней!

    • http://chris_gomel.livejournal.com/ chris_gomel

      Слушна кажаш! І я так думаю! ;))

  • http://kill_backa.livejournal.com/ kill_backa

    Віншую! Дарэчы і ездзіць на працу табе зусім недалёка, зручна. А яшчэ твой шлях кожны дзень будзе міма маяго дому ;)
    А яшчэ гэта не школа, а ГІМНАЗІЯ, о!
    П.С. а ты і пасьля практыкі там зьбіраешся працаваць?! Пражывеш на настаўніцкі аклад?

    • http://chris_gomel.livejournal.com/ chris_gomel

      Ну, скажам так, трэба паглядзець, як мне ўсё яно спадабаецца :) Але спадзяюся, што я не расчаруюся ;) Пакуль мяне ўзялі па палову стаўкі, але потым, магчыма, будзе болей. А калі ўсё будзе файна, натуральна, буду выкладаць там, тым больш, што яны самі мне прапанавалі застацца і далей ;))

      … ой, не ў грошах тут справа, насамрэч) Справа ў самарэалізацыі :) А грошы я заўсёды знайду, дзе зарабіць ;)

  • http://pifour.livejournal.com/ pifour

    Вельмі рады за цябе! Віншую ад усяго сэрца!

    • http://chris_gomel.livejournal.com/ chris_gomel

      Дзякуй табе вялікі-вялічэзны ;))) Шчасьлівая, што нехта за мяне рады ;)))

  • http://st_filer.livejournal.com/ st_filer

    рад за цябе!!! =)
    Малайчына!

    Будзеш дзеткам распавядаць пра Java і .NET ;)

    • http://chris_gomel.livejournal.com/ chris_gomel

      Хехе, малышня гэтага не зразумее. З панядзелка буду вучыць іх друкаваць у вордзе ды маляваць у пэйнце ;))) Мо ў цябе ё які цікавенькі клавіятурны трэнажор? А тое СОЛА будзе для іх сумнаваты… Можна было б іх заняць нечым карысным ;)

      • http://st_filer.livejournal.com/ st_filer

        Добра… пашукаю… недзе быў адзін такі цікавенькі з жывёламі і раслінамі =)

        • http://chris_gomel.livejournal.com/ chris_gomel

          Так-так: у нас у школе, памятаю, быў такі з чалавечкам, гульнявы фармат…)) дзякуй! ;)

          • http://heartlion.livejournal.com/ heartlion

            у мяне на кампе ёсьць babytype!
            там яшчэ досаўская гуля, але зручная, ды ёсьць і руская мова і ангельская:)… каб яшчэ беларускую зрабіць;)

            дарэчы, паглядзі, мо праз пару гадоў я там спатрэблюся?
            мо, як адмін, альбо яшчэ нейк.
            бо вучуся ж па сьпецыяльнасьці матэматык-праграміст…

            • http://chris_gomel.livejournal.com/ chris_gomel

              Ой бугага :))))
              Ламайма сістэму знутры! ;)))
              Я пагляджу, канешне :) Вось толькі ты як матэматык-праграміст заробіш нашмат болей грошай без школы! А ўвогуле трэба мець педагагічны дыплём, проста так працаваць з дзецьмі не пусьцяць…

              А вось бэбітайп нешта такое знаёмае!… Колькі яна важыць?

              • http://heartlion.livejournal.com/ heartlion

                538 кб

                • http://chris_gomel.livejournal.com/ chris_gomel

                  Дашлі мне, калі ласка, на chris.gomel-at-gmail.com!

  • http://chegor.livejournal.com/ chegor

    Віншую!
    Сустрэнемся ў Рызе…

    • http://chris_gomel.livejournal.com/ chris_gomel

      Дзякуй! :)
      Так, сустрэнемся! :))

  • http://sashatheone.livejournal.com/ sashatheone

    Клас!

    • http://chris_gomel.livejournal.com/ chris_gomel

      ТАК!!! :)))

  • http://drapeznik.livejournal.com/ drapeznik

    Віншую)

    • http://chris_gomel.livejournal.com/ chris_gomel

      Дзякуй! :))))

  • http://heartlion.livejournal.com/ heartlion

    віншую! мне б такога шчасьця)))
    хаця я пакуль яшчэ на 1-м курсе:)

    • http://chris_gomel.livejournal.com/ chris_gomel

      Дзякуй ;))
      Калі вельмі захацець, то ўсё атрымаецца ;))

  • http://alhifizik.livejournal.com/ alhifizik

    ну и чего было кипишить????
    поздравляю…
    ребенок Пита Павлова?? хм.. это круто.. спроси у него, не завалялось ли у папы гитарка ненужная..

    • http://chris_gomel.livejournal.com/ chris_gomel

      !!!!!!!
      Жжош ;))

      Дзякуй, я кіпішыла, бо было з-за чаго, потым распавяду табе ў падрабязнасьцях, як захочаш :)

  • http://ce_xu.livejournal.com/ ce_xu

    вітаю)))
    хороша робота – то половина буденного щастя

    • http://chris_gomel.livejournal.com/ chris_gomel

      Дзякуй! :))
      Спадзяюся, гэта насамрэч ТОЕ, што я шукала ;)

  • http://anika_vsh.livejournal.com/ anika_vsh

    тут нават не толькі цябе можна павіншаваць, а і дзяцей…. ім таксама пашанцавала з настаўніцай ;)

    • http://chris_gomel.livejournal.com/ chris_gomel

      М-м-м-м, дзякуй, пастараюся, каб дзецям спадабалася ;)))

  • http://limony.livejournal.com/ limony

    Віншую!!!

  • http://dziadzkabelarus.livejournal.com/ dziadzkabelarus

    Шчыра віншую!

    • http://chris_gomel.livejournal.com/ chris_gomel

      Шчыра ДЗЯКУЮ! :))