“34″ vs “Наша Ніва”
Тут некага, відаць, ці тое не вучылі журналісцкай этыцы, ці тое не вучылі маніторыць навакольную медыяпрастору, каб не выглядаць смешна.
Праблема: "Наша Ніва" са свістам тырыць ідэі ў . Прынамсі, так выглядае. І НН ніяк не рэагуе на крытыку, бо яны ж - "першая беларуская газэта" і ўсё такое... Мастадонты белСМІ! Хто такія "34"?!
Спачатку гэта было , якое пачалі рабіць ў якасці штомесячнай рубрыкі на 34: НН яго паспяхова перадрукавалі без клікабельнага лінка, добра хоць з пазначэннем аўтарства. Гэта было 13 жніўня.

Потым, меньш чым праз 2 тыдні відэаапытанне (добра што хоць на іншую тэму!) і на сайце НН! UPD. Гнеўны аўтар рубрыкі на НН krywal сцвярджае, што ўсё ж першымі былі яны з малочнымі войнамі. Ну, хай так. Але агульнай карціны "цікавых супадзенняў" гэта не мяняе.

Заплюшчылі на гэта вочы, ну, можа, супадзенне. На гэты раз НН завяла рубрыку "Розыгрыш" ва ўнісон рубрыцы "34" "Пранкі зранку": 34 з Адама Глобуса, пыталіся, ці праўда, што яна верціцца і інш., Глобус жыццярадасна вёўся, усім было добра і весела, і тут на сайце НН з'яўляецца ад імя студэнткі, якой не хапіла месца ў інтэрнаце і якая хоча ўсяліцца да улюбёнага літаратара!


І вось хто мне скажа, як гэта называецца? Хто тут правы, а хто вінаваты? І што ў такой сітуацыі рабіць?







Гы… радавацца, што 34 чытаюць :)
Розыгрыш “Нашай нівы” быў апублікаваны ў папяровай версіі 2 верасня. Так што той, што ў “34″, відаць, быў пазней.
Працаваць далей, і ствараць ідэі, якія ня так проста стырыць. Ідэі – такая рэч, якія немагчыма абараніць; ідэя сама па сабе ня цэнная, цэнная ідэя з рэалізацыяй. Калі “НН” здолее вашу ідэю рэалізаваць лепей, то яны малайцы.
Працуйце і радуйцеся, што вашыя ідэі знаходзяць пасьлядоўнікаў)
ці стучыся ў чат :)