Трэба з чагосьці пачынаць :) Наступным пастом будзе традыцыйны тэкст!
2011 быў годам сяброў і годам сапраўдных цудаў. Паспрабавала зрабіць падборку самых-самых людзей і момантаў 2011 года, не ўпэўненая, што ўдалося на ўсе 100% ужо прынамсі з-за таго, што многія моманты так і засталіся off the record, але засталіся ў сэрцы. Але гаворачы пра тыя моманты, што засталіся ў мяне пікселямі...
1 & 2 & 3. Гомель. Home Sweet Homel! Атрымалася шмат ездзіць дамоў і шмат часу праводзіць з маімі старымі сябрамі, наведаць супер-старых сябровак са школы і ліцэю, пабыць з сям'ёй. Гэта былі шыкоўныя дні: сустрэча вясны, мой 25 дзень народзінаў, ноч абсэнту, пасідзелкі ў Чыста і шпацыры па закінутых прасторах самага роднага гораду на Зямлі, а ў сярэдзіне лета - нават аддаць адну з лепшых сябровак замуж!
1. Гомель
2. Home
3. No4ka & Dogaz Wedding
4 & 5. Лепшыя моманты году. Вяртанне першага кахання, любімыя сяброўкі, Рым, пасідзелкі на адной гомельскай кухні да раніцы, планшэт, выпадковы Цюрых, паром Талін - Хельсінкі, адпачынак за вучобай, 3 шчаслівейшых дні ў Нямеччыне, набыццё макусіка, абмен паштоўкамі з сябрамі цягам году, атрыманне візы ў Егіпет, набыццё новай камеры і тэлефончыка, горы на поўдні Польшчы, 11.11.11 11:11 па дарозе ў Магілёў, Талін і новыя сябры, усемагчымыя канцэрты (DJ Shadow, Ляпіс, Драм Экстазі і г.д.), шпацыры па Варшаве і discovering Poland, любімы сяструндзель, Мінскі-Варшаўкі-Гомелі, супраціў у Гомелі і маўклівыя акцыі, ровар у гарах, Рым і гадзіннік, які ідзе назад...
6. А гэта напэўна людзі, якія падаравалі мне самыя шчаслівыя дні ў 2011 годзе. Старая гомельская кампанія па-за конкурсам, калі што :) Зноў жа - тут ня ўсе. Але з тых, хто трапіў мне ў аб'ектыў: Кацюша з Янам, Таця, Дзяніска, Ахмед, Слава, сямейка Жу-Жу, Олсан, сямейка Цёмскага і Кацюхі, Дэвід, Волечка з Янкам, Георг, Машуля, Паша, Наташка, Федзя, Север, Славачка, Амар, Ігарок. Дзякуй вам, мае даражэнькія, без вас гэтага году б не атрымалася! Кожны з вас даў мне імпульс для таго, каб змяніцца ў лепшы бок, задумацца пра пэўныя рэчы ды і проста хтосці апынуўся побач у ключавы момант жыцця і дапамог прыняць рашэнне. ДЗЯКУЙ!
7. Першыя гістарычныя выбары ў Егіпце! Ну, пра гэта я пісала і яшчэ буду пісаць і тут. Гатэль з відам на Тахрыр, Порт Саід, танкі на вуліцах, Шарм-Эль-Шэйх, Піраміда Хеопса, міжнародная журналістыка. Годнае завяршэнне года :)





