Гэты год мне прайшоў за 5. Лёсавызначальны - мала сказана. Год Тыгра, блін. Да я наступны год Тыгра не перажыву, дзіўна, як перажыла гэты! А яшчэ ён быў ціпа "маім" годам, і я люта ненавіджу ўжо ўсіх кітайцаў з гэтым іх звярыным гараскопам! Дзякуй за новую прыкмету, якую я сама на сабе і праверыла: чым больш херова НГ сустрэнеш, тым больш яскравым ён атрымаецца - з 2010 спрацавала!

Гэты год быў адным маналітным нэрвовым зрывам і ўцёкамі ад рэчаіснасці, якая з усіх бакоў мяне даганяла і сціскала ў смяротныя абдымкі. Нармальныя людзі ад такога ціску співаюцца ці садзяцца на наркату. Але у мяне проста не было на гэта часу ;)

2010:

  • удзел у распрацоўцы вялікай грамадзянскай кампаніі,
  • вельмі шмат падарожжаў,
  • упершыню бачыла канец жыцця, была на вяселлі і бачыла зусім новае жыццё, і трымала яго за маленькую ручку,
  • пераезд у чужую краіну,
  • паступленне на фізфак Варшаўскага ўнівера у магістратуру (нафіга мне магістратура па фізіцы - гэта загадка года!),
  • прадумванне стварэння ўласнай арганізацыі і арганізацыйныя сустрэчы з паплечнікамі,
  • blackout амаль на цэлы май, час падумаць,
  • 4 пераезда сумарна,
  • змена працы і людзей вакол мяне на працы і ў жыцці,
  • некалькі вялікіх канфліктаў, некалькі грандыёзных новых сяброўстваў і знаёмстваў,
  • стала вывучаць польскую мову,
  • шмат новай музыкі,
  • шмат увагі надавала фатаграфіі, і, думаю, з прагрэсам!
  • шмат маталася па камандыроўках з пасведчаннем "Прэса",
  • вяла жывыя эфіры на радыё,
  • пра выбары я проста прамаўчу, гэта дагэтуль мяне ў каматозе трымае, калі дні зліліся з начамі і выходнымі,
  • 115 цягнік Мінск - Варшава, каб яго так і сяк,
  • вельмі яскравая і багатая на эмоцыі паездка ў Індыю: пазнаёміліся з неверагоднай колькасцю неверагодных людзей з самых нечаканых куткоў планеты!
  • пабывала на Балі, і гэта быў сапраўды рай на зямлі, і справа зусім не ў пляжах,
  • было вельмі яскравае і багатае на пазітыўныя і шчымлівыя эмоцыі лета, бо сустрэла soulmate, з якім я ўпершыню за ўсё жыццё змагла расслабіцца, пабыць сабой і адчуць, як хутка бяжыць жыццё...
  • ... І зараз я і знаходжуся, і пераходжу ў Новы год у стане undefined: ня ведаю, куды ісці, што рабіць і дзе быць, каб потым не азірнуцца назад і не пабачыць, што жыццё сканчаецца, а я яго яшчэ нават не пачынала... Спрабую разабрацца з унутраннімі канфліктамі, з жаданнямі і марамі, з ідэаламі і ідэямі ці іх адсутнасцю.

Новыя краіны: Інданэзія, Індыя, Швецыя.

Я вось зараз азіраюся назад, і такое адчуванне, што я пражыла маленькае жыццё, а не год. Не магу ўзгадаць ужо ўсіх дэталяў, усіх падзеяў, усіх людзей, якія былі ў ім і гралі не апошнюю ролю, але не атрымліваецца... Ні канца ні краю не было гэтаму году! Нарэшце я яго адпускаю з вялікім задавальненнем, з надзеямі на тое, што ў наступным будзе шмат падзеяў, шмат эмоцый, але КАЛІ ЛАСКА, ДЗЕД МАРОЗ, ТАКІХ ГАДОЎ МНЕ БОЛЬШ НЕ ПРЫНАСІ! З такой колькасцю эмоцый лепш разам з падобным годам прынось мне яшчэ і накіраванне ў дурдом. Я ўсё сказала!

З Новым Годам вас, сябры! :)

Таксама чытайце

  • Slaver

    З Новым годам :)

    • http://kryscina.com Kryscina

      дзякуй, Славачка! і цябе :)