168 гадзін адзіноты

Так атрымалася, што ўвесь гэты тыдзень я жыла адна.

Вынікам гэтага атрымала амаль поўную моўную (жывую) ізаляцыю: на працы размаўляла па-бел., але няшмат. Пісала ў твітэр па-рус., ну і што, што шмат. Размаўляла з тымі, хто тэлефанаваў, натуральна, таксама па-бел., але рэдка. Ну і скайпы-гугелтокі таксама не ва ўлік. Асноўная частка часу прайшла ў праслухоўванні песень (Eng), а таксама я штосьці стала глядзець Грыфінаў у арыгінале (Family Guy. старэю?!). Да гэтага да ўсяго камунікацыі ў флікры (Eng), гарбата з малаком, аўсянка, - апафеозам быў сённяшні сон, дзе ўсе размаўлялі па-ангельску! Ніфіга сабе моўная адаптацыя, брава, мой мозг, дай пяць!

family guy

... і яшчэ мне вельмі хочацца ў Брытанію зноў. Проста уууу як хочацца, але часу пакуль няма зусім.

Таксама чытайце

Пакіньце каментар